Акт прысвячэння Марыі Успамозе Хрысціянаў члена Салезіянскай сям’і

Марыя Успамога Хрысціянаў, Маці нашай Салезіянскай сям’і, Маці Бога і Маці Касцёла, Ты займаеш асаблівае месца ў гісторыі збаўлення і з’яўляешся Настаўніцаю нашай супольнасці. З радасцю праслаўляем Цябе і прагнем наследаваць Цябе ў веры і ахвярнасці Пану, ва ўдзячнасці Богу за вялікія цуды, якія Ён учыніў, і ў Тваёй апостальскай любові і вернасці аж да крыжа. Аддаемся Табе з дзіцячаю любоўю. Беззаганная Успамога, навучы нас быць дарам для іншых, надавай нам адвагі і даверу ў служэнні Божаму народу.

Прашу Цябе, святая Панна Марыя, апякуйся кожным з членаў нашай Салезіянскай сям’і, кожнаю асобнаю супольнасцю, народжанаю з харызмы ксяндза Яна Боска. Апякуйся асаблівым чынам нашымі роднымі, да бра дзеямі, выхаванцамі, моладдзю, дзецьмі і кожным чалавекам, якога Бог ставіць на нашым шляху.

О Панна верная, умацоўвай нашу вернасць, асабліва ў час выпрабаванняў, каб мы кожны дзень маглі цалкам прысвячаць сябе выхаванню моладзі і крочыць разам з ёю па шляху святасці для хвалы Айца.

Амэн.