Малітва да Марыі Успамогі Хрысціянаў у кожнай патрэбе

О Марыя, нябесная Успамога! З бязмежным даверам звяртаюся да Цябе ў глыбокім смутку, праз які Бог у сваім Провідзе пажадаў мяне наведаць. Ты з каралеўскаю шчодрасцю разліваеш без меры патокі ласкаў на сваіх верных слугаў. Толькі на Цябе ўскладаю ўсю сваю надзею, і, схіляючыся пакорна да Тваіх ног, давяраю Табе з вялікім запалам сваю пакорную просьбу.

Я адчуваю, о Найсвяцейшая Панна, што не заслужыў Тваёй літасці, і калі не буду выслуханы, то толькі зза маёй нягоднасці, бо я такі абыякавы і ўбогі! Аднак Ты, о літасцівая Маці Марыя, не зважай на мае грахі, але пачуй просьбу збалелага сэрца і дай такую жаданую ласку. Я ў сваю чаргу пастанаўляю верна служыць Табе і Твайму Боскаму Сыну да канца жыцця.

Амэн.