Акт прысвячэння сябе Марыі Успамозе Хрысціянаў

Беззаганная Панна, Маці Бога і наша Маці, магутная Успамога Хрысціянаў, цалкам прысвячаем сябе Тваёй салодкай любові і Твайму святому служэнню. Прысвячаем Табе нашыя розумы і думкі, сэрцы і пачуцці, усе нашыя здольнасці і схільнасці і абяцаем дзейнічаць дзеля большай хвалы Божай і збаўлення душаў. Просім Цябе, Маці наймілейшая, вазьмі пад сваю пяшчотную мацярынскую апеку ўсіх вернікаў, няшчасных грэшнікаў і паміраючых. Будзь для нас заўсёды салодкаю надзеяй, Маці Міласэрнасці і Брама нябесная. Зрабі так, Марыя Успамога Хрысціянаў, каб мы, змагаючыся пры Табе і перамагаючы ворагаў нашых душ у жыцці і ў хвіліну смерці, калісьці маглі належаць да Твайго акружэння ў Валадарстве Нябесным. Амэн.