Навэнна да Марыі Успамогі Хрысціянаў у інтэнцыі ксяндза Томаса Ажаналіла SDB

Дзесяць месяцаў прайшло з таго моманту, як ксёндз Томас Ажаналіл, салезіанец, быў выкрадзены ў Емене. Таварыства Святога Францішка Сальскага і ўся Салезіянская сям'я з самага пачатку заахвочвае да пастаяннай малітвы аб яго вызваленні, а цяпер просіць прадставіць гэтую інтэнцыю  Марыі Успамозе Хрысціянаў праз малітву навэнны  15-23 студзеня і ў дзень Яе ўспаміну  —  24 студзеня, давяраючы заступніцтву Маці Адкупіцеля.

 

Гэтую ініцыятыву, якую прапанавала Асацыяцыя Марыі Успамогі Хрысціянаў  (ADMA Primaria) з Турына, адразу цалкам падтрымаў Генеральны настаяцель ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB. Ён заклікае ўсіх салезіянаў і членаў Салезіянскай сям'і з верай пабожна далучыцца да гэтай малітвы.

«Як Асацыяцыя, мы адчуваем асаблівую адказнасць за малітву ў інтэнцыі святароў, таму таксама просім заступніцтва Марыі Беззаганнай Успамогі Хрысціянаў у справе хуткага вызвалення кс. Тома» — заявілі спадар Туліо Лукка і кс. П'ерлуіджы Камероні, прэзідэнт Асацыяцыі і духоўны адказны за Асацыяцыю Марыі Успамогі Хрысціянаў,  адпаведна.

Калі ксяндза Боско прасілі аб якой-небудзь ласцы, ён звычайна адказваў: «Калі вы хочаце  атрымаць ласкі ад  Найсвяцейшай Багародзіцы, памаліцеся навэнну» (Біяграфічныя ўспаміны  IX, 289). Гэта навэнна, па словах Святога, па-магчымасці павінна праводзіцца  «у касцёле з вялікай верай» і заўсёды павінна быць з’яднана з Эўхарыстыяй.

Каб навэнна была плённай, павінны быць выкананы наступныя ўмовы:

  • належыць не пакладаць надзею на людскіх цнотах, а давяраць Богу;
  • просьба павінна быць скіравана да Езуса, сакрытага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце — крыніцы ласкі, дабрыні і благаслаўлення — і абапірацца на моц Марыі, якую ў гэтым храме Бог хоча ўзвысіць над зямлёй;
  • у любым выпадку, належыць прыняць паставу «fiat voluntas tua» (няхай будзе воля Твая) і задумацца, ці будзе выкананне просьбы служыць збаўленню душы таго, хто просіць.

 Парадак навэнны прадугледжвае наступныя малітвы на працягу дзевяці дзён:

  • 3 Ойча наш…, Вітай, Марыя…, Хвала Айцу…,

з заклікам: «Няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн».

  • 3 Вітай, Каралева…,
    з заклікам: «Марыя Успамога Хрысціянаў, маліся за нас».

Умовы, якія павінны быць выкананы:

  • споведзь і св. Камунія;
  • далучыцца сваім уласным дзеяннем альбо ахвярай да нейкай апостальскай справы;
  • аднавіць веру ў Езуса Эўхарыстычнага і адданасць Марыі Успамозе Хрысціянаў.