Набажэнства да Марыі Успамогі Хрысціянаў

Даверцеся Марыі Успамозе Хрысціянаў, і ўбачыце, што такое цуды.

Св. Ян Боско

Дзесяць месяцаў прайшло з таго моманту, як ксёндз Томас Ажаналіл, салезіанец, быў выкрадзены ў Емене. Таварыства Святога Францішка Сальскага і ўся Салезіянская сям'я з самага пачатку заахвочвае да пастаяннай малітвы аб яго вызваленні, а цяпер просіць прадставіць гэтую інтэнцыю  Марыі Успамозе Хрысціянаў праз малітву навэнны  15-23 студзеня і ў дзень Яе ўспаміну  —  24 студзеня, давяраючы заступніцтву Маці Адкупіцеля.

 

ГІМН

С.: Перад абліччам магутнай і добрай нашай Маці Успамогі Хрысціянаў, з пачуццём удзячнасці за ўсе ласкі, якія на працягу стагоддзяў Яна выпрошвала для святога Касцёла, усведамляючы Яе мацярынскі клопат пра кожную людскую душу і Яе дзейсную дапамогу ў нашых патрэбах і цярпеннях, узносім сёння да Марыі гімн хвалы і падзякі.