Малітва аніматара да благаслаўлёных мучанікаў з араторыя ў Познані

Благаслаўлёныя мучанікі з Познані!

Салезіянскі араторый стаў для вас домам, дзе вас заўсёды чакалі; парафіяй, у якой вам дапамаглі ўмацаваць веру ў Хрыста; школаю, якая падрыхтавалавас да жыцця; месцам, дзе вы знайшлі шмат новых сяброў. Адчуваючы адказнасць за салезіянскую справу ў сваім горадзе, вы сталі актыўна працаваць у араторыі, аддаючы свой час і здольнасці выхаванню моладзі ў якасці аніматараў.

Я таксама адчуваю пакліканне да аніматарскага служэння і прагну ад усяго сэрца чыніць дабро ў духу святога Яна Боска. Таму звяртаюся да вас, просячы аб дарах, якія патрэбны для рэалізацыі Божай волі ў аратарыйным асяроддзі, і аб вашым магутным заступніцтве ў маім жыцці. Дапамажыце мне мужна пераадольваць недахопы свайго характару і радасна служыць бліжнім, асабліва ў час выпрабаванняў і смутку. Будзьце мне ўспамогаю, калі я пачну падаць духам і кіравацца сваім эгаізмам альбо паддавацца ляноце.

Дапамажыце аднолькава любіць усіх выхаванцаў, не вылучаючы нікога. Навучыце мяне з пакораю прымаць крытыку і заўвагі. Нарэшце, прашу вас, о мужныя вызнаўцы Хрыста, аб
супакоі ў сэрцы і сапраўднай радасці, якая вынікае з чыстага сумлення і з адчування выкананых абавязкаў. Няхай вашая малітва выпрошвае для мяне ўсе гэтыя дары, каб я быў ахвярным аніматарам і чынна рэалізоўваў у сваім жыцці салезіянскую харызму.

Амэн.