Малітва да благаслаўлёных мучанікаў з араторыя ў Познані аб атрыманні пэўнай ласкі

Усемагутны Божа! Дзякую Табе за сведчанне мучаніцкай смерці выхаванцаў салезіянскага араторыя ў Познані. Яны, абмытыя Крывёю Хрыста і ўмацаваныя Яго Целам, сталі вартыя ўдзелу ў ахвяры Твайго Сына на крыжы. Праз іх заступніцтва давяраю Табе тых, хто, несучы свой крыж, не змог быць верным Табе да канца. Захапляючыся дзеяннем Тваёй ласкі ў жыцці і ў момант смерці маіх братоў з Познані, пакорна прашу Цябе ўдзяліць мне ласку ... (назваць інтэнцыю). Праз Хрыста Пана нашага.

Амэн.