Малітва праз заступніцтва бл. Лаўры Вікунья за сем’і

Усемагутны і міласэрны Божа, Ты адарыў благаслаўлёную Лаўру Вікунья глыбокаю вераю і прыняў яе жыццё як ахвяру дзеля таго, каб яе мама вярнулася да чыстага і пабожнага жыцця. Праз заступніцтва благаслаўлёнай Лаўры прашу Цябе, Ойча, каб ва ўсіх сем’ях былі супакой і згода. Асабліва малюся за тыя сем’і, якім пагражае распад і якія жывуць без Твайго благаслаўлення. Дай ім мудрасць і любоў, каб яны змаглі знайсці шлях да Цябе і да сэрцаў адно аднаго.

Амэн.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Малітва да бл. Лаўры Вікунья аб дары святасці жыцця