Малітва да бл. Лаўры Вікунья аб дары святасці жыцця

Благаслаўлёная Лаўра Вікунья, маладая гадамі, але бясстрашная сэрцам і моцная духам. Ты з дзяцінства прысвяціла сябе служэнню Богу і горача прагнула стаць святой. Бачачы грэх сваёй маці, ты цярпела ў цішыні свайго сэрца, і ўрэшце вырашыла ахвяраваць за яе сваё жыццё. Бог выслухаў цябе і прыняў ахвяру.

Прашу цябе, о нявінная сяброўка Езу са, каб сваім магутным заступніцтвам перад Божым тронам ты выпрошвала для мне ласкі і дары, неабходныя для дасягнення святасці і вечнага жыцця. Выпрасі для мяне таксама дар моцнай і непахіснай веры, каб нягледзячы на паўсюдную абыякавасць да Бога я змог застацца верным слугою майго Пана.

Прашу таксама аб дары чыстай і моцнай любові, у першую чаргу да Бога і Касцёла, да маіх бацькоў і родных і да ўсіх людзей, якіх Айцец Нябесны пашле на маім жыццёвым шляху. Дапамажы мне быць у сваім асяроддзі апосталам Хрыстовага Сэрца і абвяшчаць Яго бязмежную любоў да нас.

Урэшце прашу цябе, о Лаўра, аб моцным і трывалым прагненні святасці, каб я не расчароўваўся зза сваіх падзенняў і няўдачаў, але заўсёды з радасцю прымаў цярпенні і жыццёвыя выпрабаванні, удасканальваючы сваю душу і сэрца. Няхай жа гэтая святая мэта здабыць неба ўжо на зямлі апануе маімі думкамі, жаданнямі і ўчынкамі, каб калісьці я змог сустрэцца з табою ў Нябесным Валадарстве.

Амэн.