Благаслаўлёны Алаізій Варыяра! Ты з нязломным запалам працаваў на ніве Пана, не чакаючы падзякі; змагаўся з цяжкасцямі, не зважаючы на боль; даваў надзею, калі навокал панаваў смутак. Сваё маладое сэрца ты прысвяціў місійнаму пакліканню, якое прывяло цябе да ўбогіх прака жоных, каб яны ўбачылі ў табе знак уваскрослага Хрыста.
Выпрасі для мяне ў Найсвяцейшага Сэрца Езуса ласку распазнання Божай прысутнасці ў свеце. Няхай Бог праз тваё заступніцтва дасць мне адважнае сэрца, якое нястомна ахвяроўвала б сябе бліжнім. Навучы мяне не падда вацца эгаістычным памкненням, каб я з пакораю шукаў ва ўсім толькі Езуса і збаўлення душ.
Амэн.