Малітва аб вынясенні да хвалы алтара новых членаў Салезіянскай сям’і

Усемагутны вечны Божа, крыніца ўсялякай святасці, праз жыццё святых Ты паказваеш сваю прысутнасць у свеце і сваё Аблічча, а таксама даеш нам прыгожы знак свайго Валадарства, просім Цябе, адары Твой Касцёл, а ў ім — нашу Салезіянскую сям’ю, новымі благаслаўлёнымі і святымі, каб мы ў гэтых Тваіх слугах мелі новых апекуноў, якія нас паспяхова павядуць да паўнаты жыцця ў Хрысце, Пану нашым. Амэн.