Малітва да бл. Стэфана Шандора аб дары мужнасці ў вызнаванні Хрыста

Бл. Стэфан Шандор (26.10.1914 – 8.06.1953) быў салезіянінам каад’ютарам. Насуперак камуністычнаму рэжыму ахвярна здзяйсняў місію выхавання моладзі ў духу святога Яна Боско, за што быў жорстка закатаваны.

Благаслаўлёны Стэфане, ты вы браў Езуса ў зменлівым зямным свеце і пажадаў наследаваць Яго як салезіянін каад’ютар. На вайне ты адважна паказваў салдатам пры клад мужнасці і падтрымліваў іх дух, а затым у мірным свеце з радасцю працягваў абвяшчаць навіну аб ува скрасенні Хрыста, цалкам прысвя ціўшы сябе адукацыі і выхаванню венгерскай моладзі.

О непахісны сведка Езуса, будзь літасцівы выслухаць маю малітву і выпрасіць у Бога дар мужнасці ў вызнаванні майго Пана і Збаўцы. Дапамажы абвяшчаць Хрыста не толькі прыгожымі словамі, але перш за ўсё ўчынкамі і прыкладам жыцця.

Няхай праз тваё заступніцтва Бог адорыць мяне моцнаю вераю, а сэрца напоўніць адвагаю, каб я не баяўся цяжкасцяў, звязаных з вызнаваннем каталіцкай веры ў сённяшнім абыякавым да Хрыста свеце і заўсёды быў гатовы аддаць сваё жыццё за Хрыста і Касцёл.

Амэн.