Малітва да бл. Міхала Руа аб дары пакоры

Бл. Міхал Руа (9.06.1837 – 6.04.1910) быў першым пераемнікам святога Яна Боско. З’яўляўся прыкладам па коры і радыкальнай святасці.

Благаслаўлёны Міхале Руа, сустрэў шыся з ксян дзом Янам Боско, ты так моцна палю біў яго, што вырашыў застацца з ім і ўступіць у Таварыства, якое ён заснаваў. Пасля адыходу ў вечнасць святога заснавальніка салезіянаў ты паводле яго жадання стаў айцом супольнасці. Ты не жадаў ушанавання і хвалы, але пакорна служыў Богу, робячы з навучання святога Яна Боско школу жыцця, з яго статута — духоўнасць, а з яго святасці — прыклад.

Прашу цябе, о верны слуга Бога, адары і мяне дарам сапраўднай, некры вадушнай пакоры, якая так патрэбна, каб дасягнуць вяршыняў святасці. Да памажы забыцца пра свае эгаістычныя памкненні і адкрыцца на іншых, каб я ў кожным бліжнім бачыў Хрыста і з усіх сілаў стараўся Яму служыць. Дапамажы з пакораю прымаць ду хоўныя ўзлёты, жыццёвыя поспехі і з цярплівасцю ставіцца да цяжкасцяў. Няхай тваё заступніцтва дапаможа мне з любоўю прымаць волю нябес нага Айца, асабліва тады, калі яна не згодная з маёю воляю. Учыні, каб маім святлом і прыкладам у жыцці быў Хрыстус Валадар, які стаў пакорным слугою і ахвяраю дзеля збаўлення нашых душаў.

Амэн.