Малітва салезіянскага супрацоўніка да бл. Александрыны да Коста

Бл. Александрына да Коста (30.03.1904 – 15.10.1955) — салезіянкасупрацоўніца. Абараняючыся ад гвалту і ўцякаючы ад злачынцаў, вы скачыла праз акно. У выніку падзення засталася спаралі заванаю да канца жыцця.

Благаслаўлёная Александрына, тваё жыццё было пазначана любоўю і ахвярным служэннем Богу і бліжнім. У чатырнаццаць гадоў, абараняючыся ад гвалту, ты выскачыла праз акно, каб захаваць сваю нявіннасць. Траўмы ад падзення да канца жыцця прыкавалі тваё маладое цела да ложка. Паралі заваная целам, але бадзёрая духам, ты далучылася да Асацыяцыі салезіянаў супрацоўнікаў, каб сваёй малітвай і цярпеннем спрычыніцца да справы збаўлення моладзі ў духу святога Яна Боско.

Прашу цябе, о верная слуга Хрыстовага Сэрца, дапамажы мне ў святым выкананні свайго паклікання. Выпрасі для мяне ў Бога дар моцнай веры, каб я з адвагай адкідаў усе сумненні і быў мужным вызнаўцам каталіцкай веры. Спашлі мне таксама дар чыстай і ахвярнай любові, дай шчырае жадан не выконваць сваю працу і абавязкі, звязаныя з салезіянскім пакліканнем.

О нявінная нявеста Езуса, навучы мяне адчуваць агіду да кожнага граху, малога і вялікага, каб па тваім пры кладзе я пажадаў бы лепей памерці альбо цярпець мучэнні, чым дапусціць грэх у сваё сэрца.

Прашу цябе, выпрасі для мяне ў Хрыста ўсе гэтыя ласкі, а я, насле дуючы твой прыклад веры і жыцця, буду старацца ахвярна і з радасцю да па ма гаць Салезіянскаму таварыству ў справе збаўлення душ.

Амэн.