Малітва да бл. Браніслава Маркевіча аб дары вытрымкі ў добрым

Бл. Браніслаў Маркевіч (13.07.1842 – 29.01.1912) з’яўляецца заснавальнікам Кангрэгацыі Святога Арханёла Міхала (ксяндзы міхаліты).

Благаслаўлёны Браніслаў, прэзбітэр і верны слуга Касцёла! Ты па волі Божай стаў членам Салезіянскага та варыства, каб прысвяціць сваё жыццё справе выхавання беднай і занядба най моладзі. Распазнаўшы знакі часу і прыслухаўшыся да голасу Духа Святога, ты заснаваў новую манаскую супольнасць, якой даў за апекуна ар ханёла Міхала.

Прашу цябе, о благаслаўлёны Браніславе, аб дары вытрымкі ў добрым і пазбаўленні ад усялякіх спакусаў і грахоў. Сваім заступніцтвам і малітваю выпрасі для мне ў Пана мужнасць у вызнаванні Хрыста, умеркаванасць у карыстанні дабротамі гэтага свету і ахвоту ахвярна працаваць дзеля збаўлення душаў, асабліва моладзі. Няхай твая апека і падтрымка дапа можа мне крочыць сцежкамі Езуса Хрыста, каб я, углядаючыся ў тваё жыццё і беручы з яго прыклад, калісьці сустрэўся з табою ў супольнасці анёлаў і святых.

Амэн.