Малітва настаўніка да бл. Магдалены Марана

Бл. Магдалена Марано (15.11.1847 – 26.03.1908) — сястра салезіянка. Цалкам аддала сябе настаўніцкай працы

Благаслаўлёная Магдалена, ты ўсё сваё жыццё прагнула стаць настаўніцаю. Дух Святы скіраваў тваю высакародную душу ў Кангрэгацыю Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, дзе ты цалкам аддалася выхаванню дзяцей і моладзі ў духу добразычлівасці і салезіянскай радасці.

З’яўляючыся таксама настаўнікам, я прашу цябе аб заступніцтве і дапа мозе ў рэалізацыі гэтай цяжкай, але вельмі патрэбнай працы. Выпрасі для мяне ў нашага Адкупіцеля ахвярнасць і запал у справе выхавання і адукацыі моладзі. Сцеражы мяне ад празмернай суровасці да тых, хто мне даручаны, а таксама ад абыякавасці да маёй прафесіі. Учыні, каб маё сэрца палала любоўю, каб я лагоднасцю і ўсмешкаю прыцягваў дзяцей і моладзь і праз гэта змог уліць у іх сэрцы праўдзівыя каштоўнасці і веды, якія дапамогуць ім у жыцці.

Будзь маёю сяброўкаю і паплеч ніцаю ў працы і падчас адпачынку. Прагну дзякуючы твайму заступніцтву атрымаць гэтыя неабходныя дары, а праз сумленнае і годнае выкананне сваіх абавязкаў дасягнуць збаўлення і заслужыць месца ў Нябесным Валадарстве.

Амэн.