Малітва да бл. Аўгуста Чартарыскага

Бл. Аўгуст Чартарыскі (2.08.1858 – 8.04.1893) паходзіў са знакамітага кня скага роду ў Польшчы. Адмо віўшыся ад тытулаў і багацця, уступіў у Таварыства святога Францішка Сальскага.

Благаслаўлёны Аўгуст Чартарыскі! Паходзячы з княскага роду, ты не зва жаў на багацце, бо вырашыў пайсці за Хрыстом, якому служыў з дзяцінства і якому пажадаў цалкам аддацца праз манаскае жыццё. Бачачы прыклад святасці і дабрыні ў асобе святога Яна Боско, ты вырашыў ахвяраваць сваю маладосць выхаванню моладзі.

Будзь маім заступнікам перад Божым тронам. Дапамагай мужна адказваць на заклікі Пана і з вялікаю сілаю супраць стаяць спакусам, асабліва тым, якія знішчаюць цноту чыстасці. Дапамажы мне ніколі не прывязвацца да матэ рыі гэтага свету, але заўсёды сэрцам імкнуцца да неба. Выпрасі для мяне ў Бога дар цярплівасці і вытрымкі, каб я заўсёды быў верным слугою Пана і радасна абвяшчаў Яго Евангелле.

Амэн.