Малітва ў інтэнцыі каталіцкіх місій праз заступніцтва св. мучанікаў Алаізія Версілія і Калікста Караварыё

Святыя Алаізій Версілія (5.06.1873 – 25.02.1930) і Калікст Караварыё (8.06.1903 – 25.02.1930) з’яўляліся місіянерамі і мучанікамі кітайскай зямлі. Гэтыя салезіяне аддалі сваё жыццё, абараняючы годнасць дзяўчат.

Божа, Ты паклікаў святога біскупа Алаізія і прэзбітэра Калікста да ўдзе лу ў місіі збаўлення праз манаскае служэнне ў Салезіянскім таварыстве. Яны з радасцю адгукнуліся на Твой голас і распачалі ахвярнае служэнне сярод беднай і пакінутай моладзі. Адчуўшы місійнае пакліканне, яны пакінулі сваю айчыну і распачалі пастырства ў Кітаі, дзе так шмат людзей яшчэ не чула пра Цябе. Баронячы люд скую годнасць, гэтыя святыя мужна зносілі здзекі і ўрэшце пралілі сваю нявінную кроў.

Праз магутнае заступніцтва святых Алаізія і Калікста просім Цябе, Божа, у інтэнцыі каталіцкіх місій на ўсёй зямлі, благаславі пастырскую дзей насць місіянераў, духоўных асобаў і свецкіх вернікаў. Умацуй у веры тых, каму пагражае небяспека смерці за веру ў Хрыста. Просім Цябе, Божа, аб шматлікіх пакліканнях да місійнага служэння, каб Тваё Імя абвяшчалася паўсюль, дзе яго яшчэ не чулі.

Амэн.