Малітва медыка да бл. Арцемія Дзацці

Бл. Арцемій Дзацці (12.12.1880–15.03.1951) быў салезіянінам каад’ютарам. Ахвярна служыў хворым у шпі талі ў якасці медбрата. Даведацца падрабязней.

Благаслаўлёны Арцемій Дзацці, пасля таго, як Маці Божая выратавала цябе ад смяротнай хваробы, ты паабяцаў Богу, што цалкам ахвяруеш сябе працы з хворымі і нямоглымі. Бог учыніў цябе салезіянінамкаад’ютарам, каб праз манаскае пакліканне ты праслаўляў Пана і служыў бліжнім. Ты ахвярна служыў хворым і канаючым у салезіянскім шпіталі як медбрат.

О благаслаўлёны Арцемій, пакорна прашу цябе, дапамагай мне штодня ў рэалізацыі майго лекарскага паклікання. Навучы мяне так, як ты, бачыць у церпячым бліжнім нашага Збаўцу. Дай мне сэрца велікадушнае і адкрытае на іншых, каб я без нараканняў, сумленна і з радасцю выконваў сваю працу, праслаўляючы гэтым нашага Пана Езуса Хрыста.

Амэн.