Набажэнства падрыхтоўкі да ўрачыстасці Нараджэння Пана

Узгадвайце часта пра Дзіцятка Езуса, пра любоў, якую Ён вам прыносіць, і пра доказы гэтай любові, якія Ён даў вам нават праз ахвяраванне свайго жыцця.

Св. Ян Боско

Навэнна перад Божым Нараджэннем
(На аснове біблійных тэкстаў)

Першы дзень 16 снежня

ЗАКЛІК

Рэфрэн: На прыйсце Хрыста Пана ўсе
пойдзем з паклонам.

Радуйся, дачка Сіёну,
весяліся, дачка Ерузалему.
Вось Кароль твой прыйдзе,
і ў дзень той ззянне будзе моцным,
а з гор пацячэ слодыч, а пагоркі
засочацца малаком і мёдам.
бо прыйдзе Прарок вялікі,
і адновіць Ерузалем.

Рэфрэн.

Вось прыйдзе Бог_Чалавек
з дому Давіда,
каб сесці на троне.
Яго ўбачыце, і ўзрадуюцца
вашыя сэрцы.

Рэфрэн.

Хутка прыйдзе Пан, Абаронца,
Святы Ізраэля,
на галаве з каралеўскай каронай,
і запануе ад мора да мора
і ад Ракі аж да краю свету.

Рэфрэн.

Прыйдзе Пан і не падмане.
Калі нават будзе марудзіць,
Чакай Яго, бо неўзабаве прыйдзе.

Рэфрэн.

Сыдзе Пан Хрыстус,
як раса на кветкі,
І закрасуе справядлівасць
і спакой вялікі,
І паклоняцца Яму ўсе каралі,
І ўсе народы служыць Яму будуць.

Рэфрэн.

Народзіцца нам Дзіцятка
і назавуць Яго: Бог Моцны,
і сядзець будзе на троне Давіда,
айца свайго,
і будзе валадарыць магутнаю
рукой сваёю.

Рэфрэн.

Бэтлеем, горад Найвышэйшага,
з цябе выйдзе Валадар Ізраэля,
Яго паходжанне —
ад спрадвечнага Бога,
і з Яго прыходам усталюецца супакой.

Рэфрэн.

Заўтра будзе знішчана
беззаконне зямлі,
і над намі запануе Збаўца свету.

Рэфрэн: Вось блізка ўжо Пан,
усе пойдзем з паклонам.
УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім.
УСТУПНАЕ СЛОВА


«Прыйдзе наш Пан, Валадар зямлі, і скіне з нас ярмо няволі» (пар. Сір 40, 1; Гал 5, 1). Браты і сёстры, сёння мы распачынаем навэнну, якая дапаможа нам падрыхтавацца да ўрачыстасці Нараджэння Пана. Людзі ўсяго свету, можа, нават несвядома, чакаюць Збаўцу, які вызваліць іх ад грахоў. У гэтым чаканні, поўным смутку па Богу, праз разважанні і малітву падрыхтуем нашыя сэрцы да Яго прыходу.

ГІМН

О жыццядайны Творца зор,
Святло жыцця і наш узор,
О Адкупіцель ўсёй зямлі,
Малітвы нашыя прымі.
Ты спачуваў, што згіне век
І смерць спазнае чалавек.
Знямоглы свет збаўляеш Ты,
нас апраўдаеш назаўжды.
Хіліўся свет ў вячэрні час,
Ты як жаніх прыйшоў да нас
З улоння Дзевы ўсесвятой,
Марыі, Маці дарагой.
Ўвесь свет, калені ты схілі
Прад моцай Божай і малі.
Зямля і неба хай пяюць,
Прарочаць і пашану шлюць.
Цябе, Святога, з вераю
У дні мы просім шэрыя,
Суддзя народаў, збаў жа нас
Ад зброі д’ябла ў страшны час.
Табе, наш Хрыстэ, добры Пан,
Айцец Нябесны, Валадар
І Суцяшыцель Дух Святы,
Хвала хай будзе назаўжды.

ПСАЛЬМ Пар. Пс 72; 3; 80, 2.4; 106, 4_5;

Іс 16, 1; 38, 3; 49, 13; 64, 1

Спявайце, нябёсы, зямля, весяліся.
а вы, горы, з радасці ўсклікайце.
Горы, супакой спашліце,
І ўзгоркі, дайце справядлівасць.
Бо Пан да нас прыйдзе
і сваіх убогіх пашкадуе.
Крапіце, нябёсы, і хмары
пральюць справядлівасць;
Няхай адкрыецца зямля
і народзіць Збаўцу.
Памятай пра нас, Пане,
наведай нас у Тваім збаўленні.
Пакажы нам, Пане,
сваю міласэрнасць,
і дай нам сваё збаўленне.
Спашлі Баранка, Пане, Уладара зямлі,
з пустыні да гары дачкі Сіёна.
Пане, Божа наш, прыйдзі нас збавіць,
пакажы аблічча Тваё,
і мы збаўленыя будзем.
Прыйдзі, Пане, і наведай нас у спакоі,
каб мы радаваліся прад Табою
з чыстым сэрцам.
Пане, дай пазнаць Тваю дарогу
і між усіх народаў Тваё збаўленне.
Пане Езу, праяві сваю магутнасць,
няхай вызваліць нас ад грахоў
Твая прысутнасць.
Прыйдзі, Пане, і не спазняйся,
адпусці правіны свайму народу.
О, калі б Ты разарваў нябёсы і сышоў,
расталі б перад Табою горы.
Прыйдзі і пакажы нам аблічча сваё,
Пане,
які сядзіш на херубімах.
Хвала Богу, адзінаму ў Тройцы,
Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на векі вечныя. Амэн.

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

Чытанне Кнігі прарока Ісаі. Іс 61, 1–3
Дух Пана Бога на мне, бо Пан намасціў мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім. Паслаў Мяне перавязваць раны змучаных сэрцаў, прапаведаваць вызваленне палонным і вязням — свабоду; абвяшчаць год ласкі Пана і дзень помсты нашага Бога; каб суцяшаць усіх засмучаных, каб развесяліць тых, хто плача на Сіёне, каб даць ім вянок замест попелу, алей радасці замест суму, вопратку хвалы замест духу маркоты.
Гэта слова Божае.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ
АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: Прыйдзе хутка Пан, Валадар усёй зямлі, як было прадказана
ўсімі прарокамі, вызваліць народы Ён з ярма няволі, каб аблегчыць долю.

ГІМН

(Паводле «Magnificat»)

Узвялічвае душа мая веліч
Збаўцы Бога
і праслаўляе Творцу ўсёй зямлі
Святога.
Мой Бог, мая надзея і маё збаўленне,
Бог — радасць майго сэрца,
духу ўзвесяленне.
Ён прыняў пакору слугi Сваёй
шчаслiвай,
на Дачку Давiдаву глянуў
Ён зычлiва.
Таму народы тыя, што зямлю
здабудуць,
Мяне благаслаўлёнай зваць
заўсёды будуць.
Бо дарамi шчодрымi Бога ўшанавана,
Імя Яго Святое слаўлю Я аддана.
Усе, хто баіцца Бога —
шчаслiвыя людзi,
бо з імі мiласэрнасць
у пакаленнях будзе.
Землi ўсе пабачылi моц Яго і сілу,
Ён пыху выгнаў з сэрцаў злосных,
ганарлівых.
Князёў Ён скiнуў з трону,
прынiзiў вяльможных,
а ўзывысіў пакорных і ўславіў
пабожных.
Шчодра ўбогiх насыцiў,
надзялiў дарамi,
багатых пусцiў з торбай
у свет жабракамi.
Слугу свайго Ізраэля прыняў у славу,
памятаючы пра міласэрнасць
ласкава.
Абяцанні здзейсніў,
што даў айцам калісьці —
Абрагаму і патомству яго ўрачыста.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому
Хай будзе заўсёды,
няспынна, нястомна.
Як было спрадвеку, цяпер і заўсёды,
хай Бога праслаўляюць
усёй зямлі народы.
Паўтараецца антыфона.

МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ

С.: Асвечаныя ласкаю Духа Святога,просім нашага Збаўцу, каб ачысціў нас ад грахоў, усклікаючы:

Н.: Выбаў нас, Пане.
— Ад дрэнных схільнасцяў, якія мы атрымалі ў спадчыну праз першародны грэх.
— Ад цяжару і ганьбы асабістых грахоў.
— Ад пастак злога духа.
— Ад гневу і нянавісці.
— Ад пажадлівасці цела.
— Ад асляплення розуму.
Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: Усемагутны Божа, учыні, каб мы праз радаснае чаканне нараджэння Твайго Сына, былі вызваленыя ад ярма граху і ад вечнай няволі зла. Які жывеш і валадарыш, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Другі дзень 17 снежня

ЗАКЛІК

УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім.

УСТУПНАЕ СЛОВА
«Мудрасць, што паходзіш з вуснаў Найвышэйшага, ты распасціраешся ад краю да краю, распараджаешся ўсім з моцай і лагоднасцю, прыйдзі і навучы нас шляхам разважлівасці» (пар. Сір 24, 3; Мдр 8, 1). Браты і сёстры, Бог у сваёй мудрасці стварыў і цудоўна ўпарадкаваў увесь свет, аднак людзі са сваёй ганарлівасцю і пыхаю праз грэх парушылі гэты Божы парадак.

У выніку яны павінны цярпець наступствы гэтых неразважлівых учынкаў. Праз малітву сённяшняга вечара просім Бога аб прыйсці Хрыста — Божай Мудрасці, каб Ён навучыў нас разважліва жыць згодна з Божаю воляю.
ГІМН

ПСАЛЬМ

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ
Чытанне Кнігі прарока Ісаі. Іс 42, 1. 5
Вось, слуга Мой, якога Я падтрымаю, выбраннік Мой, якога ўпадабала душа Мая. Я спаслаў Духа свайго на Яго; Ён прынясе народам Правасуддзе. Так гаворыць Пан Бог, які стварыў нябёсы і прастору, які ўмацаваў зямлю і тое, што выходзіць з яе, даючы жыццё народу, які на ёй, і дух тым, хто па ёй ходзіць.
Гэта слова Божае.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ
АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: О Мудрасць святая, з вуснаў Пана ты сышла. Паўсюль ты лад прыносіш і сэнс ва ўсім знаходзіш. Навучы нас крочыць сцежкаю разважнай, выбіраць, што добрае і духоўна важнае.

ГІМН (паводле «Magnificat», с. 41)

Пасля гімна паўтараецца антыфона.
Малітва вернікаў


С.: Просім Бога, каб Ён спаслаў сваё Слова, якое дакладна пакіруе людскою мудрасцю, і ўсклікаем:
Н.: Прыйдзі, Мудрасць Божая.
— Каб дасягненні і адкрыцці нашага розуму дапамаглі нам расчытваць у сусвеце Мудрасць Стварыцеля.
— Каб усе людзі аддалі хвалу і пашану Богу Стварыцелю і Заканадаўцу.
— Каб чалавек, захоплены выдатнымі адкрыццямі свайго розуму, не забыўся пра сваю залежнасць ад Пана.
— Каб развіццё культуры і цывілізацыі служыла дабру ўсяго свету. еднасці і братэрства паміж людзьмі.

Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: Пане, выслухай нашыя малітвы і праз ласку Твайго прыйсця асвятлі цемру нашага розуму. Які жывеш і валадарыш, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.
БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Трэці дзень 18 снежня

ЗАКЛІК

УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.

Н.: Амэн.

С.: Пан з вамі.

Н.: І з духам тваім.
УСТУПНАЕ СЛОВА

«Пан і Валадар Ізраэля, Ты ў палаючым кусце аб’явіўся Майсею і на Сінаі даў яму закон, прыйдзі і вызвалі нас сваім магутным плячом» (пар. Зых 3; Пс 126, 12). Браты і сёстры, грэх знішчыў Запавет паміж Богам і Яго народам, Запавет, які быў урачыста заключаны на гары Сінай. Езус, Сын Божы і Сын Чалавечы, прыйдзе не толькі для таго, каб аднавіць парушаны саюз, але таксама для таго, каб заключыць новы Запавет, угрунтаваны на дасканалых абяцаннях. Пастараемся ў гэты вечар лепей зразумець і пастанавіць рэалізоўваць у жыцці новы закон прабачэння і любові.

ГІМН

ПСАЛЬМ

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

Чытанне Кнігі прарока Ераміі.

Ер 31, 31–34

Вось надыходзяць дні, — кажа Пан, — калі ўстанаўлю з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет. Не паводле запавету, які Я ўстанавіў з іх продкамі ў дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці з зямлі егіпецкай. Той запавет Мой парушылі, хоць Я быў іх Валадаром, — кажа Пан. Але вось запавет, які ўстанаўлю з домам Ізраэля пасля гэтых дзён, — кажа Пан. Укладу закон Мой у нутро іхняе і напішу яго на іхніх сэрцах, і буду ім Богам, а яны будуць Маім народам. І больш не будуць вучыць яны бліжняга свайго ці брата, кажучы: Пазнайце Пана! Бо ўсе, ад найменшага да найбольшага з іх, пазнаюць Мяне, — кажа Пан, — таму што дарую ім правіны і грахоў іхніх больш не буду ўспамінаць.
Гэта слова Божае.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: О Аданай! Правадыр народа. Ты Ізраэль вызваліў з палона.
Моцнай рукою падтрымай, о Пане, тых, што балюча ўпалі.
ГІМН (паводле «Magnificat», с. 41)
Пасля гімна паўтараецца антыфона.

МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ

С.: Чэрпаючы натхненне з таго, што мы пачулі ў гэтую гадзіну ласкі, просім
Езуса, нашага Збаўцу, каб мы заўсёды шанавалі ў сабе годнасць дзяцей
Божых, і з даверам усклікаем да Яго:
Н.: Прыйдзі, Сыне Божы.
— Каб ніхто з нас не разарваў праз грэх новы Запавет любові.
— Каб мы навучыліся старанна берагчы Тваю святую ласку.
— Каб Божы бляск нашых душ у асвячальнай ласцы не быў прыцемнены
агнямі прамінальнасці.
— Каб праз нашае пасрэдніцтва ў душы нашых братоў улівалася Божая
ласка.
— Каб увесь свет стаў вялікаю Божаю сям’ёю.
— Каб усе зразумелі, якое салодкае ярмо Твайго Закона.
Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: Просім Цябе, Пане, прыйдзі з дапамогаю і падтрымай нас, каб мы
дзякуючы Тваёй ласцы сталі ўдзельнікамі дару, які знішчае нашыя грахі.
Які жывеш і валадарыш, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Чацвёрты дзень 19 снежня

ЗАКЛІК

УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім.

УСТУПНАЕ СЛОВА

«О корань Есэя, які ўзносішся, як знак для народаў, перад табою каралі замоўкнуць, табе народы будуць маліцца, прыйдзі, каб вызваліць нас,
і не спазняйся» (пар. Іс 11, 1.10). Браты і сёстры, Езус аб’явіўся нам у лагодным і адначасова пакорным прыйсці праз уцелаўленне. Ён прагне сустрэцца з кожным з нас у велічы Апошняга Суда. Молімся, каб, трываючы з Ім у сяброўстве праз усё жыццё, мы не пабаяліся калісьці Яго справядлівага
Суда. 4.

ГІМН

ПСАЛЬМ

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

Чытанне Кнігі прарока Ісаі. Іс 11, 1–10
Выйдзе парастак з пня Есэевага, і атожылак з кораня ягонага прынясе плод; і спачне на ім Дух Пана, дух мудрасці і разумення, дух парады і моцы, дух пазнання і боязі Пана. Напоўніцца бояззю Пана і будзе судзіць не з погляду вачэй сваіх, і не са слыху вушэй сваіх будзе асуджаць. Ён будзе судзіць убогіх паводле справядлівасці і прыгнечаным зямлі будзе выносіць прысуд у праўдзе; і жазлом вуснаў сваіх ударыць зямлю, і дыханнем вуснаў сваіх заб’е няправеднага. І будзе справядлівасць поясам на бёдрах Яго, і вернасць — поясам на сцёгнах Ягоных. Тады воўк будзе жыць разам з ягнём, і леапард разам з казлянём будзе ляжаць; і цяля, і малады леў, і вол будуць разам, а малы хлопчык будзе паганяць іх. І карова будзе пасвіцца разам з мядзведзіцай, і дзеці іх будуць ляжаць разам, і леў, як вол, будзе есці салому. І немаўля будзе гуляць над нарою аспіда, і дзіця працягне руку сваю да гнязда гадзюкі. Не будуць чыніць зла ані шкоды на ўсёй святой гары Маёй, бо будзе напоўнена зямля пазнаннем Пана, як водамі напаўняецца мора. І будзе ў той дзень: корань Есэя, што стане сцягам для народаў, будуць шукаць язычнікі, і стане слаўным месца ягонага адпачынку.
Гэта слова Божае.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: Корань Есэя! Ты — знак для народаў. Намі кіруючы, выведзі
нас з цемры. Аб’явіся сярод нас, Ты нам цуды пакажы, убачыўшы якія, змоўкнуць каралі.
ГІМН (паводле «Magnificat», с. 41)
Пасля гімна паўтараецца антыфона.

МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ
С.: Просім Хрыста, нашага Пана, які прыйдзе судзіць жывых і памерлых,
і з даверам усклікаем да Яго:
Н.: Прыйдзі, Нашчадак Давіда.
— Каб была вернута справядлівасць у свеце.
— Каб галоўным матывам нашых учынкаў была справядлівасць, а не
асабістая карысць.
— Каб у нас усё больш развівалася пачуццё справядлівасці і павагі.
— Каб мы жадалі больш падабацца Богу, а не людзям.
— Каб думка пра Тваё паўторнае прыйсце ўстрымлівала нас ад граху.
— Каб мы, прыняўшы Цябе як Дзіцятка, потым не баяліся Цябе як
Суддзю.

Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: Пане, Ты кожны год радуеш нас успамінам чакання нашага Збаўцы, учыні, каб мы, якія цяпер чакаем Твайго Адзінароднага Сына як Збаўцу, калісьці са спакойным сумленнем чакалі Яго прыйсця як Справядлівага
Суддзі. Які жывеш і валадарыш, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Пяты дзень 20 снежня

ЗАКЛІК

УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім. УСТУПНАЕ СЛОВА

«О ключ Давіда і жазло дому Ізраэля, Ты адкрыеш, і ніхто не замкне. Ты замкнеш, і ніхто не адчыніць. Прыйдзі і вызвалі зняволенае ў вязніцы чалавецтва, што знаходзіцца ў змроку і смяротным ценю» (пар. Іс 22, 22; Пс 107, 10). Браты і сёстры, Езус, Збаўца чалавецтва, прыходзіць таксама ў кожную душу, якая шукае Яго ў чулай сустрэчы прабачэння. Просім Бога аб шчырасці і пакоры ў жалі за грахі. Няхай гэты жаль адкрые нашыя сэрцы на прыйсце Хрыста, Святара, які іх ачысціць.

ГІМН

ПСАЛЬМ

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

Чытанне Кнігі прарока Ісаі. Іс 22, 20–23
І станецца ў той дзень, што Я паклічу слугу Майго Эліякіма, сына Хелкія. Апрану яго ў хітон твой, і падперажу яго пасам тваім, і ўладу тваю перадам у рукі ягоныя, і стане ён айцом для жыхароў Ерузалема і для дому Юды. І ўскладу ключ дому Давіда на плечы ягоныя. І калі ён адчыніць, ніхто не зачыніць, і калі зачыніць, ніхто не адчыніць. І ўваб’ю яго, як кол на цвёрдым месцы, і ён стане тронам славы для дому айца свайго.
Гэта слова Божае.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: О ключ Давіда, Ты — Бог Ізраэля! Што ты адчыніш, мы зам-
кнуць не зможам. Прыйдзі і выведзі сваёй правіцай вязняў з цямніцы.
ГІМН (паводле «Magnificat», с. 41)
Пасля гімна паўтараецца антыфона.

МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ

С.: Памятаючы пра сваю нявернасць, звернемся цяпер да Божай міласэрнасці з даверліваю просьбаю аб прабачэнні, усклікаючы:
Н.: Прыйдзі, наш Збаўца.
— Каб насцеж адчыніліся брамы свету на Тваё збаўчае прыйсце.
— Каб зірнуць на нашыя няшчасці, якія мы прагнем прынесці да Цябе, чакаючы Твайго аздараўляльнага дотыку.
— Каб зацвярдзеласць нашых сэрцаў не стварала перашкоды для Тваёй
збаўчай дзейнасці ў нас.
— Каб нашыя сэрцы праз шчыры жаль былі падрыхтаваныя да сустрэчы
з Тваёй міласэрнасцю.
— Каб нашыя сэрцы ніколі не сумняваліся ў моцы Твайго прабачэння.
— Каб у свеце заўсёды хапала слугаў Твайго прабачэння.
Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: З даверам просім Цябе, Пане, прыйдзі да тых, хто з надзеяй
чакае Цябе. Які жывеш і валадарыш, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Шосты дзень 21 снежня

ЗАКЛІК

УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім. УСТУПНАЕ СЛОВА

«О Усход, бляск вечнага святла і Сонца справядлівасці, прыйдзі і асвятлі тых, хто знаходзіцца ў краіне смяротнага ценю» (пар. Мдр 7, 26; Мал 3, 20). Браты і сёстры, толькі Езус, які прыйшоў на свет, можа даць радасць ад святла, якое рассейвае неспакой, сумненні і памылкі. Молімся сёння
аб ласцы асвячэння праз Яго вучэнне, якое перададзена нам праз беспамылковы голас Касцёла.

ГІМН

ПСАЛЬМ

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

Чытанне Кнігі прарока Баруха. Бар 5, 1_3
Скінь, Ерузалем, вопратку свайго смутку і нядолі, і апраніся ў прыгажосць славы, дадзеную табе навекі ад Бога. Ахініся плашчом справядлівасці Божай, ускладзі на галаву дыядэму славы Спрадвечнага! Бо Бог пакажа тваю прыгажосць усяму, што ёсць пад небам.
Гэта слова Божае.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: Усходзе ранні, Ты — святло спрадвечнае. Ты — палымянае сонца
справядлівасці. Прыйдзі і асвяці тых, хто ў цемры заблукаў, тысячы няшчасных.
ГІМН (паводле «Magnificat», с. 41)
Пасля гімна паўтараецца антыфона.

МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ

С.: Чалавечы розум ніколі не зможа самастойна зразумець сэнс жыцця
і зямнога пілігрымавання. У гэтым нам неабходна Божая дапамога і святло
з неба. Звернемся да Боскага Настаўніка з просьбаю аб асвятленні нашага
розуму, усклікаючы:
Н.: Прыйдзі, Боскі Настаўнік.
— Каб мы з_за сваёй пыхі не страціліў сабе здольнасці адчуваць Тваё Божае святло.
— Каб асвяціць дарогу тым, хто блукае ў змроку падману.
— Каб святло Твайго Евангелля штодзённа асвятляла шлях нашага жыцця.
— Каб мы навучыліся падпарадкоўваць гонар нашага розуму беспамылковаму слову Твайго Касцёла.
— Каб мы, асветленыя Табою, сталі святлом для нашых братоў.
Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: Усемагутны Божа, учыні, просім, каб мы, асвечаныя святлом
Твайго ўцелаўлёнага Слова, дзейнічалі ў жыцці так, каб вакол нас паўсюль
прамянілася святло веры, якая жыве ў нашых душах. Які жывеш і валадарыш, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн. БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Сёмы дзень 22 снежня

ЗАКЛІК

УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім.

УСТУПНАЕ СЛОВА

«О Валадар народаў, краевугольны камень, які злучыў усе народы ў адзін
Божы люд, прыйдзі і збаў чалавека, якога Ты стварыў з зямлі» (пар. Іс 28,
16; Эф 2, 14.20). Браты і сёстры, Езус прагне распаўсюдзіць сваё Валадарства любові і збаўлення на кожную
чалавечую істоту, якую Бог у сваёй дабрыні паклікаў да жыцця. Молімся аб
адзінстве ўсіх супольнасцяў Касцёла, каб усе былі з’яднаныя ў Хрысце.

ГІМН

ПСАЛЬМ

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

Чытанне Кнігі прарока Ісаі. Іс 51, 1–3
Слухайце Мяне вы, што імкнецеся за справядлівасцю і шукаеце Пана. Паглядзіце на скалу, з якой вычасаны вы, і на глыбіню рва, з якога выкапалі вас. Паглядзіце на Абрагама, вашага продка, і на Сару, якая нарадзіла вас. Бо Я паклікаў яго аднаго, благаславіў і памножыў. Так, Пан суцешыць Сіён, суцешыць усе ягоныя руіны. Яго пустыню Ён ператворыць у Эдэн, а яго стэп стане быццам сад Пана. І будзе ў ім радасць і вяселле, хвалебная песня і гучанне музыкі.
Гэта слова Божае.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: Кароль народаў, мы Цябе чакаем. Вуглавы камень, Ты ўсіх нас
злучаеш. Прыйдзі, каб той, хто збаўлены Табою, выйшаў на волю.

ГІМН (паводле «Magnificat», с. 41)
Пасля гімна паўтараецца антыфона.

МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ

С.: На кожнага з нас Хрыстус ускладае абавязак клапаціцца пра развіццё
Яго Містычнага цела, якім з’яўляецца ўвесь Касцёл. Кожны з нас павінен быць апосталам. Просім Пана, каб Ён даў нам запал і вытрымку ў сведчанні пра Хрыста сваім жыццём і словам, усклікаючы:
Н.: Прыйдзі, Кароль народаў.
— Каб Касцёл Твой стаў горадам, пабудаваным на гары, на якую ўзнімалі б свой позірк усе народы зямлі.
— Каб атакі на Твой Касцёл не стрымалі пашырэння Божага Валадарства.
— Каб на свеце быў пераадолены ганебны раскол паміж хрысціянамі.
— Каб нашая вернасць Хрысту была ўмацаваная пасля шматлікіх падзенняў і здрадаў.
— Каб у свеце здзейснілася Тваё гарачае прагненне адной аўчарні і аднаго
Пастыра.
Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: Усемагутны Божа, Ты прагнеш усіх з’яднаць пад уладаю
Твайго ўмілаванага Сына, Валадара сусвету, учыні ласкава, каб вялікая
чалавечая сям’я, падзеленая з-за граху, з’ядналася пад міласэрным кіраўні-
цтвам Таго, які з Табою і Духам Святым жыве і валадарыць на векі вечныя.
Амэн.

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Восьмы дзень 23 снежня

ЗАКЛІК

УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім.

УСТУПНАЕ СЛОВА

«О Эммануэль, наш Валадар і Заканадаўца, спадзяванне народаў і іх
Збаўца, прыйдзі, каб вызваліць нас, Пане, наш Божа» (пар. Іс 33, 22). Браты і сёстры, Езус з’яўляецца таксама Князем Супакою. На Яго скіроўвае
свой позірк усё чалавецтва, змучанае і знясіленае цяжарам войнаў і канфлік-
таў. Толькі Яго прысутнасць у нашых душах можа стрымаць пастаянныя
сутычкі паміж братамі, сынамі аднаго Айца. У гэты вечар молімся, каб Езус
прыйшоў да нас, прынёс і ўмацаваў праз справядлівасць супакой.

ГІМН

ПСАЛЬМ

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

Чытанне Кнігі прарока Ісаі. Іс 2, 2–5
І станецца ў апошнія дні, што гара дому Пана будзе пастаўлена на вяршыні гораў і ўзвысіцца па_над пагоркамі, і пацякуць да яе ўсе плямёны.
І пойдуць многія народы і скажуць: Прыйдзіце, і ўзыдзем на гару Пана ў дом Бога Якубава, і навучыць Ён нас сваім шляхам, і мы пойдзем Ягонымі
сцежкамі. Бо з Сіёну выйдзе Закон, і слова Пана з Ерузалема. І будзе Ён
судзіць плямёны, і асудзіць многія народы; і перакуюць мячы свае на
плугі, і дзіды свае на сярпы; не ўздыме народ на народ мяча, і не будуць больш вучыцца ваяваць. Доме Якуба! Прыйдзіце, і пойдзем у святле Пана.
Гэта слова Божае.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: Эммануэлю, Валадар сусвету. Ты — спадзяванне народаў і Збаўца.
Прыйдзі і наша выслухай маленне, Божа, наш Пане.
ГІМН (паводле «Magnificat», с. 41)
Пасля гімна паўтараецца антыфона.

МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ

С.: Супакой — такое жаданае намі і адначасова такое непастаяннае дабро, якое ўвесь час вырываецца з нашых рук. Яго можа прынесці на зямлю
толькі Князь Супакою, Езус Хрыстус. Просім Бога, каб праз Сына свайго
прыйшоў з дзейснаю дапамогаю ў нашых людскіх намаганнях, скіраваных
на тое, каб умацаваць супакой у свеце, і з даверам усклікаем:
Н.: Прыйдзі, Князь Супакою.
— Каб Твая прысутнасць сярод нас прынесла нам сапраўдны супакой.
— Каб кожны з нас знайшоў суцяшэнне ў сустрэчы з Табою.
— Каб нашыя сем’і шукалі ў Табе еднасць сэрцаў і думак.
— Каб канфлікты, звязаныя з матэрыяльным багаццем, не знішчылі супакой
сярод народаў.
— Каб былі зруйнаваныя бар’еры, якія падзяляюць дзяцей аднаго Бога.
Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: Божа, ад Цябе паходзяць усе святыя памкненні, усе справядлівыя
рашэнні і кожны добры ўчынак, удзялі слугам сваім дар супакою, якога свет
нам даць не можа, каб мы, вольныя ад пагрозаў вайны, маглі спакойна
прысвяціць сябе Твайму святому служэнню. Праз прыйсце Сына Твайго, які з Табою і Духам Святым жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя.
Амэн.

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Дзявяты дзень
24 снежня

ЗАКЛІК

УСТУПНЫЯ АБРАДЫ

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Н.: Амэн.
С.: Пан з вамі.
Н.: І з духам тваім.

УСТУПНАЕ СЛОВА

«Калі ўзыдзе на небе сонца, убачыце Валадара, які выходзіць ад Айца, як малады са свайго шлюбнага пакоя» (пар. Мал 3, 20; Пс 19, 6–7). Браты і сёстры, ужо заўтра Сын Божы будзе сярод нас і стане адным з нас. Ён бу дзе
мець імя, айчыну, Маці — як кожны з нас! Разважаючы над гэтаю Божаю
таямніцаю, дазволім, каб нас да глыбіні душы ахапіла гэтая святая радасць.

ГІМН

ПСАЛЬМ

ЧЫТАННЕ СВЯТОГА ПІСАННЯ

Чытанне святога Евагелля
паводле Лукі. Лк 1, 26–38
У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, названы Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою». Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку
ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца». І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?» Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, бо для Бога няма нічога немагчымага». Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле Твайго слова». І адышоў ад Яе анёл. Гэта слова Пана.

ВЫСТАЎЛЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ АНТЫФОНА ДА ПЕСНІ МАРЫІ І ГІМН

Антыфона: Сонца ўзыходзіць, гэта Валадар наш. Вось Ён прыходзіць
з нябеснай світай. Як Жаніх, ідзе Ён у свае пакоі. Збаўцу ўшануйма!
ГІМН (паводле «Magnificat», с. 41)
Пасля гімна паўтараецца антыфона.

МАЛІТВА ВЕРНІКАЎ

С.: Чакаючы прыйсця нашага Збаўцы, таго моманту, калі Слова станецца
целам пры ўдзеле Марыі, нашай Маці, у малітоўным чуванні падрыхтуем свае сэрцы, каб потым прынесці Божаму Дзіцятку хвалу, падзяку і свае просьбы, усклікаючы:
Н.: Прыйдзі, Божае Дзіцятка.
— Каб праз рукі Тваёй Маці на нас выліліся струмені Божай ласкі.
— Каб нашыя сэрцы па прыкладзе Беззаганнага Сэрца Марыі сталі годным месцам Твайго прабывання.
— Каб нашыя пакора і чысціня прыцягвалі Тваю любоў.
— Каб мы сталі годнымі сынамі Тваёй Маці.
— Каб каля Твайго жолаба пад апекаю Марыі сустрэліся ўсе браты
ў Хрысце.
Ойча наш…

МАЛІТВА НАВЭННЫ

Молімся: Божа, Ты праз плоднае дзявоцтва Найсвяцейшай Панны Марыі
падрыхтаваў чалавецтву ўзнагароду вечнага збаўлення, учыні, просім, каб
мы заўсёды цешыліся заступніцтвам Той, якая падарыла свету Стварыцеля
жыцця, нашага Пана Езуса Хрыста, які з Табою і Духам Святым жыве і валадарыць, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору