Другі дзень салезіянскай пілігрымкі распачаўся са святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Алег Каралёў SDB у войстамскім касцёле. З навукай да сабраных звярнуўся ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB. Ён адзначыў, што Езус не патрабаваў тых натоўпаў, якія хадзілі за Ім, натоўпаў невядомых, якія не разумелі, кім Ён з'яўляецца. Так і сёння няма…
30 чэрвеня са святой Імшы распачалася юбілейная дваццатая салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка. Тэма пілігрымкі ў гэтым годзе па добрай традыцыі супадае з тэмай дэвіза салезіянскага Таварыства на бягучы год: “Святасць таксама і для цябе!”. Рэкалекцыяністам у #СМЕП20, які будзе дапамагаць маладым вернiкам разважаць над тэмай пiлiгрымкi, стаў неапрэзбiтэр Артур Ляшнеўскі…
Чацвер, 27 Чэрвень 2019 23:46

Гісторыя СМЕП

Аўтар
Гісторыя пілігрымавання бярэ свой пачатак ад самых першых гадоў хрысціянства. Ужо першыя хрысцiяне наведвалі святыя мясціны, перапрашаючы за свае грахі і просячы аб неабходных ласках. У гісторыі шмат напісана пра тое, як вядомыя каралі і валадары зямель здзяйснялі пешыя падарожжы да славутых святынь, каб выказаць сваю пашану і паказаць уласную…
Невялікая вёска Будслаў, што знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, ужо даўно вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Галоўным чынам - дзякуючы цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, якая ўжо шмат вякоў спасылае свае ласкі тым, хто да яе звяртаецца.
Раніца апошняга дня СМЕПа сустрэла пілігрымаў вельмі сцюдзёным для лета надвор'ем. Моцны і халодны вецер быў не лепшым спадарожнікам для пілігрымаў, але не надта моцна псаваў настрой, бо ўсіх грэла думка, што ўжо сёння адбудзецца сустрэча з Той, да Якой мы ішлі ўсе гэтыя шэсць дзён. Апошнія перашкоды толькі дадавалі…
Раніцай пятага дня пілігрымы, сабраўшы свае рэчы, памаліўшыся і паснедаўшы, з вясёлымі спевамі рушылі наперад.
Чацвёрты дзень СМЕПа распачаўся сустрэчай з Панам, на якой маліліся разам з пілігрымамі з Маладзечна і Вілейкі. Пасля св. Імшы салезіянская пілігрымка працягнула свой шлях да Маці Божай Будслаўскай.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня.

Св. Ян Боско