Панядзелак, 04 Ліпень 2016 00:09

СМЕП17 скончыўся! Але...

Аўтар
Пажаданні для моладзі пасля пілігрымкі СМЕП17!
Шосты, апошні, самы хвалюючы і чаканы дзень пілігрымкі. Праз 15 кіламетраў СМЕП17 увойдзе ў Будслаў і будзе вітаць Маці Божую Будслаўскую. Гэты дзень адначасова і радасны і сумны. Радасны таму, што пілігрым нарэшце дасягае сваёй мэты, а смутак выклікае той факт, што СМЕП павінен скончыцца.
Пяты, перадапошні дзень пілігрымкі. Гэта чацвер і ў гэты дзень мы асаблівым чынам разважалі пра пакліканне, а тэма гэтага дня была такая: “Я – дарога і праўда, і жыццё!” не бойцеся сказаць Богу ТАК! Прайсці пілігрымам было неабходна 24 кіламетры.
Чалавечая годнасць шматбаковая: знешні выгляд, фізічнае і духоўнае здароўе, духоўны і душэўны стан. Клопат аб уласнай годнасці непасрэдна злучаны з клопатам аб годнасці іншай асобы. “Годнасць чалавечага жыцця” – менавіта так гучала тэма чацвёртага дня салезіянскай пілігрымкі.
У трэці дзень пілігрымкі канчатковым пунктам шляху была Вілейка, якая ад Нарачы знаходзіцца на адлегласці 18,8 кіламетраў. У гэты дзень пілігрымам прапанавалі паразважаць над наступнай тэмай: “Міласэрнасць аздараўляе раны жыцця”.
Панядзелак, 27 Чэрвень 2016 23:59

Відэа: СМЕП17 вырушае са Смаргоні

Аўтар
Прапануем вашай увазе прыгожы відэасюжэт, як 26 чэрвеня СМЕП17 вырушала ў падарожжа да Будслаўя, зняты квадракоптэрам DJI Phantom 3 творчай групай Aksikvideo.
Панядзелак, 27 Чэрвень 2016 19:59

СМЕП17: Дзень другі. Жыццё мае мэту?!

Аўтар
27 чэрвеня перад пілігрымамі пралягаў шлях ад Войстама да Нарачы даўжынёй у 9,1 кіламетра. Пасля сняданку і ранішняй Святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Станіслаў Краўчанка SDB, СМЕП, развітаўшыся з жыхарамі вёскі Войстам і ўзяўшы з сабою іх інтэнцыі, вырушыў у дарогу.

Думкі ксяндза Боско

Да хваробаў душы трэба адносіцца так жа сур’ёзна, як да хваробаў цела.

Св. Ян Боско