Мы, салезіяне ксяндза Боско (SDB), з’яўляемся ў Каталіцкім касцёле законным інстытутам на папскіх правах. Наша афіцыйная назва гучыць так: Таварыства св. Францішка Сальскага.

Мы з’яўляемся актыўнай супольнасцю, якая дзейнічае, прысвячаючы сябе апостальскай і місіянерскай працы.Салезіяне ксяндза Боско, афіцыяльна вядомыя як Таварыства св. Францішка Сальскага – прызнаны ў Касцёле законны інстытут духавенства, які падпарадкоўваецца папскаму праву і вядзе апостальскую працу. Гэта мужчынская законная супольнасць, якая прысвячае сябе апостальскай і місійнай працы, а таксама разнастайным справам, натхнёным хрысціянскай любоўю, перад усім службе на карысць моладзі, асабліва беднай і пакінутай. Для яе дабра мы працуем у пастаральных і выхаваўчых установах такіх як школы, прафесійныя навучальныя і выхаваўчыя установы, араторыі, моладзевыя цэнтры, цэнтры пакліканняў, выдавецтвы і інш.

Салезіянскае таварыства было заснавана ў Італіі ў 1859 годзе св. Янам Боско, які ўсё сваё жыццё прысвяціў працы для дабра маладых людзей, выхоўваючы з іх сумленных грамадзян і добрых хрысціян. Ён арганізаваў для іх араторыі (месцы вучобы, гульні, малітвы і працы),  а такса школы, якія давалі магчымасць атрымаць прафесію і вучыцца далей. Са сваіх выхаванцаў св. Ян Боско заснаваў Таварыства св. Францішка Сальскага, члены якога пакліканы працягваць справу Айца і Настаўніка моладзі.

Мы працягваем справу кс. Боско і застаёмся вернымі харызме, якую ён нам пакінуў: “Быць для моладзі знакам Божай любові”. Таму, дзе б мы не былі, крытэрыямі нашай працы з’яўляюцца:

  • патрэбы моладзі і грамадскага асяроддзя;
  • жаданне дзейнічаць у адзінстве з Касцёлам і ад яго імя;
  • прагненне збудаваць больш справядлівы і братэрскі свет у Хрысце.

У свеце нас больш за 15 тыс., мы прысутнічаем на 5 кантынентах у 132 краінах свету. Мы стараемся зразумець і прыняць багацце культур краін, у якіх працуем, каб у духу павагі і супакою абвяшчаць Евангелле.

На сучасную тэрыторыю Беларусі Салезіяне прыехалі каля 1920 года і працавалі ў мястэчку Дварэц (зараз гэта Гродзенская вобласць), дзе адкрылі цяслярскую школу.

Зараз на тэрыторыі Беларусі працуе 16 салезіянаў. Асноўныя цэнтры знаходзяцца ў Мінску і Смаргоні. Таксама салезіяне працуюць у Багданава, Барунах,  Бараўлянах, Дзятлаве,  Жупранах, Нястанішках, Варнянах і Новаельні.

 

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Салезіянскі лагатып Араторый »

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору