З папяльцовай серады ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Вялікі Пост, час у які на працягу 40 дзён чалавек рыхтуецца да самага галоўнага хрысціянскага свята – Вялікадня.

Лічба 40 у святым пісанні з’яўляецца сімвалам паўнаты часу, калі чалавек рыхтуецца да канкрэтнай місіі. Перад пачаткам сваёй дзейнасці Езус правёў 40 дзён у пустыні посцячы і молячыся. Акрамя гэтага можна ўзгадаць яшчэ тры буйныя біблійныя падзеі: Вялікі патоп доўжыўся 40 дзён, пасля чаго Бог заключыў запавет з Ноем; 40 дзён выбраны народ вандраваў па пустыні, калі пераходзіў з рабства да новага жыцця ў зямлі абяцанай; 40 дзён прыбываў Маісей на гары Сінай, дзе атрымаў дзесяць Божых Загадаў.

Для каталікоў перыяд Вялікага Посту з’яўляецца адмысловым часам духоўных практыкаванняў, пакутных набажэнстваў, добраахвотнага самаадрачэння, рэкалекцый, міластыні і посту. З літургіі знікае радаснае “Алелюя” і “Хвала на вышынях Богу”, а колер літургічнага адзення становіцца фіялетавым. Сутнасцю гэтага перыяду з’яўляецца падрыхтоўка супольнасці вернікаў да свята ўваскрасення Пана.

 

Added 2017-03-01 07:57:16

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору