ПРЭНАВІЦЫЯТ
Прэнавіцыят доўжыцца звычайна каля 6 месяцаў. Яго мэтай з’яўляецца пазнанне самога сябе, свайго характару і сутнасці свайго салезіянскага паклікання. У гэтым перыядзе фармацыі духоўны настаўнік дапамагае дайсці да чалавечай і хрысціянскай сталасці, каб быць у стане зрабіць правільны і цалкам добраахвотны выбар.
Беларусы адбываюць гэты перыяд фармацыі ў г. Мінску.
Кс. Павел Шчарбіцкі SDB (кіраўнік прэнавіцыята): +375 29 3897669
вул. Васняцова, 27
г. Мінск, 220094
НАВІЦЫЯТ
У навіцыяце кандыдат можа па сапраўднаму пакаштаваць салезіянскае жыццё. Гэты перыяд доўжыцца роўна адзін год, у якім юнакі спрабуюць дазрэць характарам і набыць духоўныя каштоўнасці, якія дапамогуць прыняць ім цвёрдае рашэнне застацца назаўсёды ў салезіянскай сям’і. Навіцыят – гэта школа жыцця і малітвы. Тое, што кандыдат набывае ў навіцыяце, будзе ў будучыні фундаментам усяго салезіанскага жыцця. Звычайна навіцыят заканчваецца складаннем першых законных шлюбаў і аблучынамі ў манаскі строй(калі кандыдат ідзе святарскай дарогай).
Кандыдаты з Варшаўскай інспекторыі адбываюць навіцыят у Кутне, якое знаходзіцца ў цэнтральнай Польшчы.
Ks. Adam Homoncik SDB (магістар навіцыяту)
Woźniaków, 56
99-300 KUTNO
ПОСТ-НАВІЦЫЯТ (філасофія)
Пост-навіцыят – гэта фармацыя і навука ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі нашага Таварыства. Малады салезіянін уступае ў актыўнае студэнцкае жыццё, якое будзе насычана шматлікімі ведамі з галіны філасофіі, педагогікі, псіхалогіі, гісторыі і катэхэтыкі. У пост-навіцыяце салезіяне распачынаюць навуку шматлікіх замежных моў (італьянская, грэцкая, лацінская і інш.) Семінарысты на гэтым моманце фармацыі паглыбляюць сваю веру, культуру і жыццё, таксама блізка пазнаюць дух св. Яна Боско.
Пост-навіцыят салезіяне адбываюць у Вышэйшай Духоўнай Семінарыі Салезіянскага Таварыства ў Лёндзе над Вартай, які размешчаны на тэрыторыі Польшчы.
Mariusz Chamarczuk SDB (рэктар семінарыі)
WSDTS
Ląd nad Wartą 101
62-406 LĄDEK
Сайт: Вышэйшая духоўная Семінарыя Салезіянскага Таварыства ў Лёндзе над Вартоў (Польшча)
ТЭАЛОГІЯ
На тэалогію прыходзяць толькі салезіяне, якія жадаюць ісці дарогай святарства. Каад’ютары (законныя браты) паступаюць у свецкія ўніверсітэты, каб там набыць адукацыю, патрэбную ў выхаванні і навучэнні маладога пакалення. Салезіянін кандыдат да святарства на тэалагічным перыядзе адукацыі ў семінарыі паглыбляе свае адносіны з Касцёлам, вывучае багаслоў’е, каталіцкую тэалогію, а таксама развівае любоў да Слова Божага і здольнасці прапаведавання яго сучаснаму маладому чалавеку, дзякуючы прадмету гамілетыкі. Салезіяне ў гэтым моманце фармацыі пазнаюць думкі Айцоў Касцёла, усведамляюць сутнасць касцёльных дагматаў і падрыхтоўваюцца да справавання Сакрамэнтаў.
Тэалогію будучыя салезіяне-святары вывучаюць у польскім горадзе Кракаў.
ks. Dariusz Kozłowski SDB (рэктар семінарыі)
WSDTS
Tyniecka, 39
30-323 KRAKÓW
Сайт: Вышэйшая духоўная Семінарыя Салезіянскага Таварыства ў Кракаве (Польшча)