Пятніца, 13 Лістапад 2015 10:11

Стаць салезіянінам Выбранае

Аўтар

Святы Ян Боско заўсёды старанна прыслухоўваўся да голасу Бога і стараўся з ўсіх сіл прытрымлівацца яго і спаўняць ягоныя просьбы і прапановы. Калі і табе здаецца, што Бог прамаўляе да твайго сэрца, варта даць сабе час. Калі голас паходзіць ад Бога, то Ён узмоцніць яго, а калі ад злога духа, альбо гэта твае ўласныя думкі, гэты вокліч вельмі хутка знікне.

Калі ўсё ж такі голас не адыходзіць ад тваіх духоўных вушэй, калі твае вочы пачынаюць зачаравана прыгледжвацца да асобы святога Яна Боско, калі маеш вялікае сэрца і яно разрываецца ад патрэбы дапамагчы іншым, або скласці з сябе на рэч іншых нейкую ахвяру, то варта задумацца, ці не адарыў цябе Бог салезіянскім пакліканнем? У першую чаргу ты павінен быць адкрытым на Святога Духа, весці цнатлівае жыццё і нястомна трываць у малітве. Часты ўдзел у Сакрамэнтах, чытанне Слова Божага, а таксама дзіцячая адданасць Марыі Успамозе Хрысціянаў  дапамогуць табе зрабіць першы крок, які адначасова з’яўляецца найважнейшым. Першы крок – гэта тваё “так”, якое распачынае салезіанскую прыгоду.

І вось ў адзін прыгожы дзень малады чалавек вырашае стаць салезіянінам. Аднак, перш чым зложыць вечныя шлюбы ў Таварыстве святога Францішка Сальскага, давядзецца яму прайсці шэраг этапаў так званай фармацыі пачатковай. Па-першае, пасля прадстаўлення адпаведных дакументаў і размовы з кіраўніком інспекторыі(дэлегатуры), разам з іншымі кандыдатамі рыхтуецца да старту салезіянскага жыцця ў прэнавіцыяце (у іншых ордэнах называецца гэта пастулатам). Мэтай гэтага амаль шасцімесячнага перыяду з’яўляецца пазнанне самога сябе і свайго салезіянскага паклікання, а таксама чалавечай і хрысціянскай сталасці, каб быць у стане зрабіць правільны і цалкам добраахвотны выбар. Гэты працэс адбываецца ў адпаведным салезіянскім доме (на Беларусі прэнавіцыят знаходзіцца ў Смаргоні) пад бацькоўскім вокам духоўнага настаўніка.

Пасля падачы заявы аб прыёме ў навіцыят ( і пазытыўным  прыняцці яе саветам інспекторыі) кандыдат распачынае практыку салезіянскага манаскага жыцця, каб упэўніцца, што прыдатны да салезіянскага жыцця, і паглыбіць матывацыі свайго выбару. Навіцыят доўжыцца роўна адзін год і з'яўляецца школай жыцця ў сямейнай атмасферы даверу і ўзаемнай павагі, а таксама веры і глыбокай, шчырай малітвы. Кандыдаты ў навіцыяце знаёмяцца з дзвюма дарогамі салезіянскага паклікання. Першая дарога – гэта салезіянін-святар, другая салезіянін-брат(традыцыйна завецца каад’ютарам). Каад’ютар – гата такі самы манах як і святар-салезіянін, толькі, што не мае святарскіх пасвеччаняў і не носіць манаскага хабіту. Іх пакліканнем з’яўляецца выхаванне моладзі ў духу св. Яна Боско, а таксама іх адукацыя ў салезіянскіх навучальных установах. 8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, пасля кананічнага года навіцыяту, кандыдат складае свае першыя часовыя шлюбы, якія ўводзяць яго ў шэраг салезіянаў Дона Боско.

Наступным крокам фармацыі з'яўляецца двухгадовы пост-навіцыят (так званая "філасофія"), падчас якога маладыя салезіяне паступова паглыбляюць сваю веру, культуру і жыццё, паглыбляюць таксама дух св. Яна Боско і набываюць неабходныя веды з  філасофіі, педагогікі і катэхэтыкі. Адным словам, распачынаюць навуку ў Вышэйшай духоўнай семінарыі Салезіянскага Таварыства.

Пасля двухгадовага пост-навіцыяту ў жыцці маладога салезіяніна наступае вельмі важны этап фармацыі і апостальскага жыцця. Гэты этап завецца “асістэнцыяй”, які ў большасці будзе накіраваны на чынную дапамогу ў салезіянскіх манаскіх супольнасцях. У практыцы – гэта будзе пастаянная прысутнасць сярод моладзі, апека над міністрантамі, дапамога ў арганізацыі моладзевых акцый, а таксама праца пры нашых парафіях. Звычайна асістэнцыя трывае 2 гады і можа праходзіць у розных манаскіх супольнасццях.

Салезіянін кандыдат да святарства пасля асістэнцыі вяртаецца да навукі ў семінарыі. Пасля двухгадовай працы паводле салезіянскай харызмы, распачынае так званую “тэалогію”. Менавіта там ён, паглыбляе свае адносіны з Касцёлам, развівае любоў да Слова Божага і здольнасці прапаведавання яго сучаснаму маладому чалавеку, набліжаючы сябе да Хрыста добрага Пастыра, каб быць Яго знакам-асобаю на службе маладым людзям; адным словам, "вучыцца быць святаром... ».

У той час маладыя салезіяне (як брат-каад’ютар, так і кандыдат да святарства) падыходзяць да моманту, у якім складзе вечныя шлюбы. У звычайных умовах адбываецца гэта пасля чацвёртага года навучання, шэсць гадоў пасля першых шлюбаў. Кандыдатаў да святарства чакаюць яшчэ прыняцці ў паслугу лектара і акаліта, пасля чаго ўдзяляецца ім пасвеччане ў сан дыякана і святара.

Так у скарачэнні выглядае фантастычная і ўнікальная прыгода, назва якой "салезіянская пачатковая фармацыя". Пасля яе завяршэння распачынаецца новы вопыт, які называецца "бесперапынная фармацыя жыцця". Гэта яна няспынна адказвае на новыя патрабаванні свету моладзі і грамадзкіх слаёў.

Каб пераканацца, якім цудоўным з’яўляецца гэты шлях, трэба проста на яго ўзыйсці...

 

Апошняе змяненне Пятніца, 06 Май 2016 13:03
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Дамы фармацыі

Думкі ксяндза Боско

Смерць – для некаторых, хто мае супакойнае сумленне з’яўляеццп суцехай,  мейсцам, якое вядзе да дасканаласці, шчасця, Для таго хто  мае на душы грэх, наадварот, з’яўляецца найвялікшай мукай, тэрорам, цярпеннем, роспаччу

Св. Ян Боско