Пятніца, 13 Лістапад 2015 10:11

Дамы фармацыі Выбранае

ПРЭНАВІЦЫЯТ

Прэнавіцыят доўжыцца звычайна каля 6 месяцаў. Яго мэтай з’яўляецца пазнанне самога сябе, свайго характару і сутнасці свайго салезіянскага паклікання. У гэтым перыядзе фармацыі духоўны настаўнік дапамагае дайсці да чалавечай і хрысціянскай сталасці, каб быць у стане зрабіць правільны і цалкам добраахвотны выбар.

Беларусы адбываюць гэты перыяд фармацыі ў г. Мінску.

Кс. Павел Шчарбіцкі SDB (кіраўнік прэнавіцыята): +375 29 3897669

вул. Васняцова, 27

г. Мінск, 220094

 

НАВІЦЫЯТ

У навіцыяце кандыдат можа па сапраўднаму пакаштаваць салезіянскае жыццё. Гэты перыяд доўжыцца роўна адзін год, у якім юнакі спрабуюць дазрэць характарам і набыць духоўныя каштоўнасці, якія дапамогуць прыняць ім цвёрдае рашэнне застацца назаўсёды ў салезіянскай сям’і.  Навіцыят – гэта  школа жыцця і малітвы. Тое, што кандыдат набывае ў навіцыяце, будзе ў будучыні фундаментам усяго салезіанскага жыцця. Звычайна навіцыят заканчваецца складаннем першых законных шлюбаў і аблучынамі ў манаскі строй(калі кандыдат ідзе святарскай дарогай).

Кандыдаты з Варшаўскай інспекторыі адбываюць навіцыят у Кутне, якое знаходзіцца ў цэнтральнай Польшчы.

 

Ks. Adam Homoncik SDB (магістар навіцыяту)

Woźniaków, 56

99-300 KUTNO

 

ПОСТ-НАВІЦЫЯТ (філасофія)

Пост-навіцыят – гэта фармацыя і навука ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі нашага Таварыства. Малады салезіянін уступае ў актыўнае студэнцкае жыццё, якое будзе насычана шматлікімі ведамі з галіны філасофіі, педагогікі, псіхалогіі, гісторыі і катэхэтыкі. У пост-навіцыяце салезіяне распачынаюць навуку шматлікіх замежных моў (італьянская, грэцкая, лацінская і інш.) Семінарысты на гэтым моманце фармацыі паглыбляюць сваю веру, культуру і жыццё,  таксама блізка пазнаюць дух св. Яна Боско.

Пост-навіцыят салезіяне адбываюць у Вышэйшай Духоўнай Семінарыі Салезіянскага Таварыства ў Лёндзе над Вартай, які размешчаны на тэрыторыі Польшчы.

 

Mariusz Chamarczuk SDB (рэктар семінарыі)

WSDTS

Ląd nad Wartą 101

62-406 LĄDEK

Сайт: Вышэйшая духоўная Семінарыя Салезіянскага Таварыства ў Лёндзе над Вартоў (Польшча)

 

ТЭАЛОГІЯ

На тэалогію прыходзяць толькі салезіяне, якія жадаюць ісці дарогай святарства. Каад’ютары (законныя браты) паступаюць у свецкія ўніверсітэты, каб там набыць адукацыю, патрэбную ў выхаванні і навучэнні маладога пакалення. Салезіянін кандыдат да святарства на тэалагічным перыядзе адукацыі ў семінарыі паглыбляе свае адносіны з Касцёлам, вывучае багаслоў’е, каталіцкую тэалогію, а таксама развівае любоў да Слова Божага і здольнасці прапаведавання яго сучаснаму маладому чалавеку, дзякуючы прадмету гамілетыкі. Салезіяне ў гэтым моманце фармацыі пазнаюць думкі Айцоў Касцёла, усведамляюць сутнасць касцёльных дагматаў і падрыхтоўваюцца да справавання Сакрамэнтаў.

Тэалогію будучыя салезіяне-святары вывучаюць у польскім горадзе Кракаў.

ks. Dariusz Kozłowski SDB (рэктар семінарыі)

WSDTS

Tyniecka, 39

30-323 KRAKÓW

Сайт: Вышэйшая духоўная Семінарыя Салезіянскага Таварыства ў Кракаве (Польшча)

 

Апошняе змяненне Аўторак, 11 Кастрычнік 2016 15:02
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Распазнанне паклікання Стаць салезіянінам »

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Прывязанасць да зямнога нярэдка змяншае, а нават і гасіць прагненне нябеснага

Св. Ян Боско