Пятніца, 13 Лістапад 2015 10:11

Пакліканне – рэчаіснасць людская і Божая Выбранае

Аўтар

Пакліканне – тэма складаная, але вельмі актуальная. Часта яна памылкова разглядаецца выключна ў святле прафесіі альбо рамяства як паклікання на ўсё жыццё.

Пакліканне – гэта штосьці большае, бо прафесія не можа супаставіцца з абшарам істотных каштоўнасцяў, якія ўказваюць на намеры Бога – Стварыцеля і Адкупіцеля. Для веруючых пакліканне з’яўляецца вольнай і бескарыслівай ініцыятывай самога Бога, уключанай у план Божага Провіду, які кранае асобу ў яе істоце і змяшчае ў рамках той супольнасці, дзе яна можа даць сведчанне канчатковага трансцэндэнтнага сэнсу жыцця.

Дынаміка паклікання развіваецца праз адкрыццё, тлумачэнне і прыняцце ініцыятывы Бога, які вядзе дыялог з кожным чалавекам. Выслухаўшы Яго намер і волю, асоба можа адказаць творча і пабудаваць уласны праект жыцця, паводле сваёй духоўнай натуры.

Пакліканне і праект жыцця з’яўляюцца аспектамі дыялога паміж дзвюма асобамі: Богам і Яго заклікам з аднаго боку, і чалавекам з яго пазітыўным адказам – з другога.

Кажучы па-людску, Бог прамаўляе, мяркуе і прапануе свой намер да кожнага з нас праз знакі, якія трэба прачытаць у святле веры. Чалавек мае інтуіцыю, ён адкрывае, заўважае, прымае, апрацоўвае, адказвае. Дыялог з Панам з’яўляецца пунктам злучэння і спасыланнем да таямнічай рэчаіснасці – людской і Боскай адначасова, – якую мы называем пакліканнем. Людской – бо моцна ўпісана ў асобу і яе вольны выбар; Боскай – бо ўключана ў сувязь веры, якая адносіцца да трансцэндэнцыі Бога.

Такім чынам, пакліканне можа быць прадстаўленна ў трох аспектах:

  •  дыялог і адносіны – у гульню ўступаюць Бог і чалавек;
  •  узрост і эвалюцыя – экзістэнцыйная структурная пастава чалавека – асабліва маладога, – які ўпершыню задаецца пытаннем пра сэнс і праект жыцця;
  •  гісторыя і культура – пакліканне ўпісваецца ў вузка акрэслены час і культурны аспект.

З гэтага вынікае, што адна і тая ж рэчаіснасць можа разглядацца з многіх пунктаў гледжання. Так, пакліканне можа інтэрпрытавацца як прафесійны абавязак альбо банальная актыўнасць без выразнага спасылання да агульных каштоўнасцяў – як людскіх, так і Божых. Можна працаваць над якасцю сваіх прафесійных абавязкаў і імкнуцца да такіх каштоўнасцяў як кампетэнцыя, міжасобасныя адносіны альбо грамадская карысць. Анак гэтую ж рэчаіснасць можна перажываць па-іншаму – як пакліканне, як позірк Бога на існасць чалавека, асвечаную вышэйшымі інтэнцыямі, адкрытую на трансцэндэнтныя каштоўнасці, прысутныя ў дыялогу з Богам як рэалізацыі Яго волі.

Паводле: Severino De Pieri, Orientamento e accompagnamento vocazionale, Editrice Elle Di Ci, Torino

 

Апошняе змяненне Аўторак, 09 Люты 2016 00:29
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Распазнанне паклікання Дамы фармацыі »

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі вашай душы або целу будзе нешта пагражаць, звярніцеся да свайго Анёла Ахоўніка, і я запэўніваю, што ён будзе суправаджаць вас і абараняць.

Св. Ян Боско