ГІСТОРЫЯ САЛЕЗІЯНСКАГА ТАВАРЫСТВА

        Салезіянскае Таварыства заснаваў святы Ян Боско і назваў яго ў гонар свайго нябеснага апекуна св. Францішка Сальскага. Мэта заснавання Таварыства лепш за ўсё, напэўна, выказана ў першых словах яго статута: " Хрысціянская дасканаласць яго членаў дасягаецца духоўнымі і цялеснымі намаганнямі на карысць моладзі, асабліва маламаёмаснай, а таксама падрыхтоўкай юнакоў да святарства".

Таварыства дазравала, можна сказаць, на палях Вальдокко пад Турынам (цяпер гэта частка горада).У першай палове XIX стагоддзя Італія пакутавала ад разбуральных наступстваў ілжывых і атэістычных вучэнняў, занесеных у краіну падчас Французскай рэвалюцыі.З-за гэтага адукацыя, маральнасць і рэлігія знаходзіліся ў нечуваным заняпадзе. Менавіта тады паўстае Салезіянскае Таварыства, якое мела мэту ратаваць моладзь з “багна” нявер’я. У 1844 годзе ксёндз Боско пачаў збіраць беспрытульнікаў і дзяцей з бедных сем’яў. Ён знаходзіў месцы, дзе гуляў з імі, вучыў іх катэхізісу. На свежым паветры ён спавядаў моладзь, якая прыходзіла; пасля вёў іх у адзін з турынскіх касцёлаў, дзе служыў Святую Імшу і ўдзяляў ім Святую Камунію. Такія сходы пачалі называць "святочнымі араторыямі", менавіта яны прыцягвалі хлопцаў больш за ўсіх ініцыятываў святога апякуна моладзі, стаўшы адной з самых важных і карысных ініцыятываў будучага Таварыства. У 1845 годзе ў Вальдокко была адкрыта першая вячэрняя школа, якая праз год атрымала афіцыйны статус. Яна мела такі поспех, што ў 1847 годзе была адкрыта другая, у Порта Нуова, ў 1849-м - трэцяя, у Ванкілье. Ксёндз Боско быў вымушаны на пачатку з-за недахопу супрацоўнікаў даручаць старэйшым вучням правядзенне заняткаў і клопат пра малодшых, але неўзабаве ён апынуўся перад неабходнасцю стварэння пастаяннага і прафесійнага педагагічнага калектыву. Да таго ж многія з яго выхаванцаў, адкрыўшы ў сабе пакліканне да святарства і прыняўшы сан, працягвалі дапамагаць яму ў школьных справах. Ініцыятыва, якая вельмі хутка расла, сутыкнулася са значнай апазіцыяй, але тагачасны арцыбіскуп Турына Францоні спрыяў ксяндзу Боско, як і кароль Карл-Альберт. Таварыства стабільна ўзрастала. Аднак, часта аказвалася немагчымым накіраваць выхаванца на праўдзівы шлях за такі кароткі час, які яны праводзілі на святочных араторыях і ў вячэрняй школе. Вельмі многія падлеткі мелі патрэбу не толькі ў працы, але і ў засваенні якога-небудзь рамяства, без чаго яны не маглі ўладкавацца на працу. Так узнік яшчэ адзін напрамак у дзейнасці таварыства - прафесійна-тэхнічнае навучанне.

        У 1852 годзе было скончана будаўніцтва касцёла, які асвяцілі ў гонар св. Францішка Сальскага. Навокал храма пачалося будаўніцтва прасторных школ і рамесных майстэрняў. На працягу ўсяго гэтага часу педагагічная праца не перарывалася, і паступова з хаосу эвалюцыі ўтварылася каманда адданых сваёй справе і эфектыўных настаўнікаў. Прыкладна тады ж ксёндз Боско ўсвядоміў неабходнасць кансалідаваць і ўмацаваць сваю місію, ствараючы рэлігійную Кангрэгацыю, і ў 1857 годзе ён склаў першы статут Таварыства. На наступны год ён наведаў Рым, каб атрымаць раду і падтрымку ад свайго заступніка папы Пія IX, і ў 1859 годзе ён склікаў першы з'езд Кангрэгацыі, на якім было заснавана Таварыства Святога Францішка Сальскага.У 1863 і 1864 гадах былі адкрыты каледжы ў Мірабелло, Монферрато і Ланцо.     Гэта быў новы крок наперад, таму што да гэтага часу Кангрэгацыя працавала выключна ў межах Турына. У 1874 годзе Пій IX задзвердзіў канчатковы варыянт статута і канстытуцый Таварыства, пасля чаго салезіяне занялі сваё месца сярод іншых ордэнаў Касцёла. Развіццё ордэна ішло хутка; у 1875 годзе ў Ніцы адкрыўся першы Салезіянскі дом за межамі Італіі.У тым жа годзе першая група салезіянскіх місіянераў накіравалася ў Паўднёвую Амерыку; таксама былі створаны салезіянскія дамы ў Аргентыне і Буэнас-Айрэсе.У 1876 г. была створана арганізацыя, якая аб'яднала людзей, якія хацелі дапамагаць дабрачыннай дзейнасці ордэна (салезіянскія супрацоўнікі). Папа Пій IX дараваў гэтым энтузіястам мноства індульгенцыяў. Яшчэ было створана таварыства "Сыноў Найсвяцейшай Панны Успамогі Хрысціянаў", якое ставіла сваёй мэтай дапамогу старэйшым мужчынам, якія адчувалі пакліканне да святарства. У 1877 годзе выйшаў першы нумар афіцыйнага часопіса Кангрэгацыі "Салезіянскі бюлетэнь", мэта якога -  інфармаваць каталіцкі свет аб дабрачыннай працы Таварыства і звяртацца за дапамогай у добрых начынаннях. У цяперашні час гэты бюлетэнь выходзіць на васьмі мовах.

        У 1877 г. былі адкрыты Салезіянскія каледжы ў Спецыі, Алмагро і Монтавідэа. У 1879 місіянеры былі пасланы ў Патагонію, каледжы ўзніклі ў Навары, Марсэлі і Сен-Кіры (Францыя).У 1880 г. з'явіўся першы іспанскі каледж у Утэры, арганізавана місія ў Вэдме, сталіцы Рыа Негра (Паўднёвая Амерыка). У 1883 г. быў адкрыты першы каледж салезіянаў у Ніхтэроі (Бразілія), з'явіліся місіі на Вогненнай Зямлі і Фальклендзкіх астравах.У 1887 г. быў адкрыты першы каледж у Трыесце (Аўстрыя), у тым жа годзе салезіяне размясціліся ў лёнданскім раёне Баттерс, а вялікая група місіянераў была паслана ў Эквадор. 31 студзеня 1888 г. ва ўзросце 72 гадоў да вялікага смутку салезіянаў памёр ксёндз Боско. Яго пераемнік ксёндз Руа працягваў і развіваў дзейнасць Кангрэгацыі: былі адкрыты новыя цэнтры ў Францыі, Іспаніі, Італіі, Бельгіі, Партугаліі і Лацінскай Амерыцы. У 1889 г. з'явіліся Салезіянскія каледжы ў Святой Зямлі і Афрыцы. У 1894-1911 гг. салезіяне размясціліся ў Мексіцы, Тунісе, Венесуэле, Патагоніі, Лісабоне, Балівіі, Калумбіі, Парагваі, Монпелье, Кейптаўне, Англіі, Чылі, Сальвадоры, Перу, Індыі і Кітаі. На Беларусь салезіяне прыбываюць каля 1920 года ў мястэчка Дварэц, Дзятлаўскага раёна.

        Нягледзячы на тое, што галоўнай мэтай Салезіянскага Таварыства з'яўляецца хрысціянская адукацыя і выхаванне моладзі, асабліва з ніжэйшых і сярэдніх слаёў грамадства, яно не адмаўляецца ні ад якой дабрачыннай дзейнасці. У сваёй апостальскай працы Таварыства выкарыстоўвае не старую педагагічную сістэму (рэпрэсіўную, заснаваную на пакараннях), а новую - педагогіку прафілактыкі, якая ўцелаўляе сярод дзяцей не страх і нянавісць, а давер і любоў. Поспех гэтай педагогіцы відавочны з колькасці пакліканняў да святарства, якое выяўляецца сярод выхаванцаў. Маладыя людзі ажыўляюцца салезіянскім духам яшчэ да свайго паступлення ў Кангрэгацыю.Таварыства займаецца перш за ўсё адукацыяй і выхаваннем моладзі, падзеленых на два разрады - вучняў і рамеснікаў. Другі напрамак - місіянерскі, ён рэалізуецца ў асноўным у Паўднёвай Амерыцы і Азіі.Трэці напрамак – падрыхтоўка дарослых да святарства і манаскага жыцця ў салезіянскіх супольнасцях, чацвёрты – распаўсюджванне каталіцкай літаратуры.Таварыства таксама праводзіць нядзельныя школы, вячэрнія курсы для працуючых дарослых, семінарыі для тых, хто хоча стаць святаром ужо ў сталым узросце, палітэхнікумы, друкарні і выдавецтвы для распаўсюджвання душакарыснай літаратуры.Члены Салезіянскага Ордэна таксама арганізуюць шпіталі і прытулкі, даглядаюць хворых, нясуць служэнне ў турмах.Дзейнасць ордэна фінансуецца дзякуючы шчодрасці Салезіянскіх "супрацоўнікаў" і шматлікіх дабрадзеяў.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»
Тэгі
Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Наш Дух

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Кастрычнік 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
  • Генеральная Настаяцельніца Дачок Марыі Успамогі наведала Беларусь
    27 верасня 2017 года ўпершыню наведала Беларусь Генеральная Настаяцельніца
  • Дабрачынная акцыя ў падтрымку школьнікаў са шматдзетных сем’яў прайшла ў Мінску
    Таварыства святога Францішка Сальскага прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі,
Угору