Сям'я

Сям'я (3)

Гэта аб’яднанне супольнасцяў, законных і свецкіх інстытутаў, а таксама апостальскіх груп, якія:

  • жывуць адным салезіянскім духам;
  • прымаюць адну і тую ж місію да моладзі;
  • прымаюць абавязак узаемнага супрацоўніцтва;
  • з’яўляюцца афіцыйна прызнанымі Касцёлам.

У свеце існуе каля 30 груп салезіянскай сям’і, 4 з іх заснаваны непасрэдна ксяндзом Боско (ксяндзы салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі і супольнасць Марыі Успамогі Хрысціянаў).

У Беларусі нясуць служэнне 4 групы:

  • Cалезіяне ксяндза Боско SDB
  • Дочкі Марыі Успамогі Хрысціянаў FMA
  • Aсацыяцыя салезіянаў супрацоўнікаў ASC
  • Супольнасць св. Міхала Арханёла CSMA

Апекуном салезіянскай сям’і кс. Боско абраў св. Францішка Сальскага як узор дабрыні, пяшчоты і любові да бліжняга (адсюль паходзіць і назва сям’і – салезіянская).

Салезіянскі дух – стыль жыцця, адметнымі рысамі якога з’яўляюцца вера ў Божы Провід, душпастырская любоў да моладзі, папераджальная сістема выхавання, додбразычлівасць і сямейны дух, творчы падыход і гнуткасць, аптымізм і радасць, укаранёная ў блізкіх адносінах з Богам, адзінства з Касцёлам, вернасць Святому Айцу і адданасць Марыі Успамозе Хрысціянаў.  

Араторый – месца сустрэчы маладых людзей, якое павінна быць для іх ДОМАМ, які дае прытулак, КАСЦЁЛАМ, які евангелізуе, ШКОЛАЙ, якая рыхтуе да жыцця, ВУЛІЦАЙ, дзе сустракаюцца і жывуць у радасці сябры.

Душпастырскую і святарскую дзейнасць праводзяць сабраты салезіяне (Салезіяне Дона Боско, СДБ альбо SDB), заснаваныя святым Янам Боско (1815-1888) у Італіі. Ян Боско асабліва клапаціўся пра моладзь, таму і нашы святары шмат працуюць з маладымі.

АСАЦЫЯЦЫЯ САЛЕЗІЯНАЎ СУПРАЦОЎНІКАЎ

(Associazione Salesiani Cooperatori ASC)

КАНГРЭГАЦЫЯ ДАЧОК МАРЫІ УСПАМОГІ 

 СЁСТРЫ САЛЕЗІЯНКІ

(Figlie di Maria Ausiliatrice - FMA)

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзем заўсёды радаснымі, і час пройдзе хутка

Св. Ян Боско