Чацвер, 26 Май 2011 19:44

Салезіянскі лагатып

Аўтар

Салезіянскі лагатып складаецца з двух, накладзеных адна на другую, піктаграм.  Цэнтральная піктаграма чырвонага колеру, уяўляе сабой постаці трох стылізаваных людзей.

 Галоўнай постаццю з’яўляецца дарослы, які па-сяброўску абдымае двух падлеткаў, што стаяць побач з ім. Дарослы – гэта ксёндз Боско, які сваёй бязмежнай любоўю абдымае ўсю моладзь нашай планеты. У яго асобе мы бачым таксама ўсіх салезіянаў – выхавацеляў, якія працягваюць яго місію.

У кампазіцыі, якую ўтварае ксёндз Боско з маладымі людзьмі, з лёгкасцю можна заўважыць рысы дома, а таксама дарогі. Сімвалізуюць яны выхаваўчы шлях і сямейны стыль адносін, які ператварае араторый у дом, дзе з цеплынёю чакаюць кожнага. Гэты дом базуецца на трох каштоўнасцях: розуме, веры і добразычлівасці, якія ўтвараюць сімвалічныя калоны дома.

Фон лагатыпа – гэта сэрца, праз якое праходзіць літара “S”. Сэрца нагадвае пра пастырскую любоў, дабрыню, аптымізм і радасць салезіянскай харызмы, а літара “S” – гэта першая літара слова “салезіяне”, якія з’яўляюцца пераемнікамі місіі ксяндза Боско.

Усе гэтыя элементы прадстаўлены на фоне, які сваёй формай нагадвае зямны шар. Салезіянская харызма па-ранейшаму накіравана на патрэбы моладзі ва ўсім свеце. Салезіяне заўсёды стараюцца прысутнічаць там, дзе ёсць моладзь, патрабуючая іх апекі.

 

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: Таварыства »

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы

Св. Ян Боско