- 1984–1995 гг. — жупранская сярэдняя школа імя Францішка Багушэвіча;
- 1995–1996 гг. — навіцыят (п. Акцябрскі, Расія). Першы салезіянскі навіцыят у Расіі;
- 26 жніўня 1996 г. — першыя законныя шлюбы, складзеныя на рукі Генеральнага настаяцеля Салезіянскай супольнасці Вэккі;
- 1996–1998 гг. — курс філасофіі ў Вышэйшай салезіянскай духоўнай семінарыі (Кракаў, Польшча);
- 1998–2000 гг. — выхаваўчая практыка ў інтэрнаце для дзяцей і моладзі (Рэгенсбург, Германія);
- 2000–2003 гг. — курс тэалогіі ў салезіянскім універсітэце (Бэнэдыктбойерн, Германія);
- 2003–2007 гг. — ліцэнцыят па Кананічным Праве ў Дзяржаўным універсітэце імя Людвіга Максімільяна (Мюнхен, Германія);
- з 2007 г. — дактарат па Кананічным Праве ў Дзяржаўным універсітэце імя Людвіга Максімільяна (Мюнхен, Германія);
- 2 верасня 2006 г. — святарскае пасвячэнне, удзеленае Ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі біскупам Аляксандрам Кашкевічам у парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах;
- 2007–2008 гг. — адміністратар Салезіянскага дома ў г. Смаргонь (Гродзенская дыяцэзія) і вікарый смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла;
- 15 лістапада 2008 г. — дырэктар Салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарый парафіі Святога Яна Хрысціцеля.
- З 2009 г. - дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства Нацыянальны Карытас Беларусі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
- З 2013 г. - віцэ-афіцыял у міждыяцэзіяльным судзе ў Мінску.
- 1 жніўня 2013 г. Генеральны настаяцель Паскваль Чавес Вжлавэнуэва пацвердзіў кандыдатуру кс.Віктара Гайдукевіча SDB на рэгіянальнага настаяцеля рэлігійнай каталіцкай місіі св.Францішка Сальскага ў Беларусі.
- 1 жніўня 2016 г. пацверджаны Генеральным Настаяцелем на пасадзе інспектарыяльнага дэлегата салезіянаў на Беларусі на другое трохгоддзе.
Апошнія навіны з удзелам кс. Віктара Гайдукевіча SDB:
- Чацвёрты дзень СМЕПу: урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла і навальніца пясля спякоты Аўтар Адміністрацыя
Чацвёрты дзень у СМЕП для пілігрымаў распачаўся са святой Імшы. У гэтым годзе ў Вілейцы сустрэлася дзве пілігрымкі: салезіянская і капуцынская.
- Новапрызначаны дэлегат салезіянаў на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB уступіў у свае абавязкі Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC
У суботу 18 чэрвеня ў салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася ўрачыстая святая Імша падзякі за дзевяць год служэння ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB у якасці рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі.
- Другая Аратарыяда прайшла ў Мінску Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC
26 сакавіка рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” правяло другую Аратарыяду для дзяцей з 5 па 7 клас з усіх салезіянскіх араторыяў Беларусі. Спаборніцтвы адбываліся ў араторыіі імя святога Яна Боско, які працуе пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.
- У першую велікапосную нядзелю арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў парафію ў Бараўлянах
6 сакавіка, у Першую нядзелю Вялікага посту, парафію Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, што пад Мінскам, наведаў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
- У Мінску з удзелам біскупаў прайшоў Агульнабеларускі дзень кансэкраванага жыцця
31 студзеня ў Мінску адбыўся Агульнабеларускі дзень кансэкраванага жыцця. Мерапрыемства на нацыянальным узроўні было арганізавана Каардынацыйнай групай вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.
Крыніца: http://sdb.by/news/80-naviny/491-ks-viktar-gajdukevich-sdb-abrany-delegatam-na-drugoe-trokhgoddz