Чацвер, 30 Чэрвень 2016 00:12

СМЕП17: Дзень чацвёрты. Годнасць чалавечага жыцця.

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Чалавечая годнасць шматбаковая: знешні выгляд, фізічнае і духоўнае здароўе, духоўны і душэўны стан. Клопат аб уласнай годнасці непасрэдна злучаны з клопатам аб годнасці іншай асобы. “Годнасць чалавечага жыцця” – менавіта так гучала тэма чацвёртага дня салезіянскай пілігрымкі.

Раніцай пілігрымы паўдзельнічалі ў Святой Імшы якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі на Святой Імшы прысутнічала адразу 3 пілігрымкі, капуцынская пілігрымка з Маладзечна, салезіянскі СМЕП, а таксама пілігрымка з Вілейкі, якая сёння таксама вырушала ў шлях да Будслава.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі адзначыў, што яму вельмі прыемна прысутнічаць тут і раздзяліць з пілігрымамі радасць іхняга вандравання. Падчас свайго казання біскуп адзначыў, што год назад на ўрачыстасць святых Пятра і Паўла тут у Вілейцы ён казаў пра крыж, а ў гэтым годзе ён хацеў бы звярнуць сваю ўвагу міласэрнасць, бо знаходзімся ў часе году міласэрнасці. Міласэрнасць Божая вельмі добра праяўляецца ў Святых патронах сённяшняй урачыстасці. Пётр і Павел вельмі розныя, але аб’яднаныя любоўю да Бога.

Дзве гэтыя асобы, глыбы на якіх стаіць хрысціянства, не былі дасканалымі, Пётр ад Хрыста адракаўся, а Павел палову жыцця Яго пераследаваў. Але Божая міласэрнасць робіць цуды, нягледзячы на ўсё недасканаласць і чалавечую слабасць абодва сталі святымі, абодва мелі мужнасць аддаць сваё жыццё за Езуса, якога пазналі і моцна ўзлюбілі.

Так і мы сёння павінны кіравацца гэтымі прыкладамі, ставіць у цэнтр свайго жыцця Езуса, малітву, Святую Імшу. Біскуп Аляксандр захапляўся колькасцю маладых людзей прысутных у Касцёле, ён выказаў надзею, што ў хуткім часе, пры дапамозе Божай міласэрнасці, нашы Касцёлы будуць поўнымі моладдзю, і не толькі ў нядзелю, але і ў будні. Пасля Святой Імшы біскуп паблагаславіў пілігрымаў і паабяцаў хуткую сустрэчу ў галоўным санктуарыі нашай бацькаўшчыны.

Атрымаўшы благаслаўленне і развітаўшыся з горадам Вілейка вырушыўшы ў далейшы шлях да Будслава. Сёння іх чакала 18,8 км да вёскі Рэчкі, дзе быў запланаваны начлег. З радасцю, песнямі і малітвай быў пройдзены першы этап дарогі да помніку героям і ахвярам другой сусветнай вайны. Тут і адбылася канферэнцыя, разважаючы над тэмай дня ксёндз Уладзімір падкрэсліў наступныя моманты: Годнасць – дар які нам даў Бог.

Мы павінны падтрымліваць годнасць, якую нам даў Бог, мы ў адказе за яе, за нашу годнасць таксама адказныя і людзі вакол нас, асабліва родныя. Бацькі павінны шанаваць сваіх дзяцей, быць іхнімі заўзятарамі, і ні ў якім разе не прыніжаць. Дзеці таксама павінны абараняць годнасць сваіх бацькоў. Мы маем права абараняць сваю годнасць, мы маем права падымаць сваю галаву высока, гэта права дадзена нам непасрэдна Богам і ніхто не мае дазволу гэтую годнасць у нас забраць. Мы павінны падтрымліваць чалавека ў якога бяда, якога пакрыўдзілі несправядліва, чыю годнасць прынізілі – гэта тыя ўчынкі міласэрнасці да якіх нас заклікае Бог. Неабходна адведваць і клапаціцца пра хворых, гэта не вельмі прыемна, нам гэтага не вельмі хочацца, але гэта важна, бо гэта той учынак міласэрнасці да якога нас заклікае Бог.

Пасля канферэнцыі дарога прывяла пілігрымаў да вёскі Куранец, дзе адбыўся абед і праца па групах.

Вечарам, прыйшоўшы на месца ў вёску Рэчкі і падсілкаваўшыся вячэрай пілігрымы прайшлі шляхам святла, а перад сном была яшчэ падрыхтавана забаўляльная праграма, для пілігрымаў і жыхароў вёскі. А пасля намётавы гарадок суцішыўся да заўтрашняй раніцы.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Я жадаю студэнтам, каб змаглі пазнаць свецкую навуку, не  забываючыся пра науку Святых.

Св. Ян Боско