Панядзелак, 27 Чэрвень 2016 19:59

СМЕП17: Дзень другі. Жыццё мае мэту?!

Аўтар

27 чэрвеня перад пілігрымамі пралягаў шлях ад Войстама да Нарачы даўжынёй у 9,1 кіламетра. Пасля сняданку і ранішняй Святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Станіслаў Краўчанка SDB, СМЕП, развітаўшыся з жыхарамі вёскі Войстам і ўзяўшы з сабою іх інтэнцыі, вырушыў у дарогу.

Тэма дня гучала так: “Жыццё мае мэту?!”. Падчас канферэнцыі ксёндз Уладзімір Кабак SDB дапамог пілігрымам больш углыбіцца ў гэта пытанне, у прыватнасці ён падкрэсліў, што ў сучасным свеце, на жаль, людзі ўсімі магчымымі сродкамі абмінаюць тэму смерці. Людзі зараз на толькі баяцца смерці, у іх вызывае непакой таксама і старасць, хвароба. Быць старым зараз сорамна, чалавек усімі мажлівымі сродкамі жадае старасць замаскіраваць, прыкрыць праз касметыку і пластычную хірургію. Усё гэта выходзіць у першую чаргу з-за боязі смерці, бо чалавек да смерці негатовы, кожны спадзяецца жыць вечна. Легенды і прага вечнага жыцця вядомы з даўніх часоў, гэта падкрэслівае, што для чалавека гэта натуральна, закладзена здаўна і трэбы імкнуцца да сапраўднага вечнага жыцця, жыцця ў Божым валадарстве. Важным момантам з’яўляецца і малітва за памерлых з сваёй сям’і, святыя Імшы, малітва на могілках. Калі мы не маем правільнага стаўлення да смерці, то і жыць будзем абыякава, без мэты.

Падчас працы па групах пілігрымы мелі магчымасць супольна паразважаць і падзяліцца сваім меркаваннем на конт мэты нашага жыцця.

Так як адлегласць на сённяшні дзень была невялікай, СМЕП даволі хутка прыйшла да месца свайго начлегу, вёскі Нарач. Але на гэтым праграма пілігрымкі не скончылася, усе, хто ішоў у СМЕП першы раз атрымалі традыцыйны "хрост" і сталі сапраўднымі пілігрымамі. Гэты момант адначасова і сур’ёзна і жартаўлівы. Жартаўлівы, бо ў такую спякоту прыемна абліцца вадой і, вядома, ніхто нікога не перахрышчвае, бо сапраўдны хрост мы атрымліваем адзін раз на ўсё жыццё. А сур'ёзны, таму што пілігрымы складаюць абяцанні паслухмянасці і ахвярнасці, гэта таксама вартая справа.

Жыхары вёскі Нарач з цярплівасцю чакалі пілігрымаў і запрашэння на канцэрт, які СМЕП кожны год прадстаўляе ўвазе нарачанаў, не стаў выключэннем і гэты год, а 8-ай гадзіне пачалося вясёлае прадстаўленне, зробленае намаганнямі пілігрымаў.

Скончылася ўсё супольнай малітвай і традыцыйным салезіянскім слоўкам на дабранач. Пілігрымы пайшлі да ветлівых жыхароў вёскі Нарач, каб паразмаўляць, набрацца сіл і падзяліцца сваім прыкладам жыцця з Богам.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Любі сваю працу, калі хочаш яе добра выконваць.

Св. Ян Боско