Чацвер, 23 Чэрвень 2016 09:28

Шлях Святла

Аўтар

Распавядаем пра рэлігійныя практыкі, якія традыцыйна практыкуюцца ў Салезіянскай Моладзевай Пілігрымцы. Адной з іх безумоўна з'яўляецца Шлях Святла, які праводзіцца на 4-ты дзень СМЕП

Шлях святла – гэта набажэнства якое праводзіцца ў каталіцкім Касцёле звычайна ў велікодны перыяд пасля свята Пасхі. Набажэнства ўзнікла ў Італіі ў 1988 годзе ў салезіянскай сям’і. Натхненнем для яго стварэння сталі фрэскі ў катакомбах св. Калікста ў Рыме, на якіх прадстаўлена змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста і Яго пераход ад цемры да святла (адсюль і назва Шлях Святла).

У 90-я гады практыка малітвы Шляхам Святла паступова распаўсюдзілася на ўсю Італію. Шлях Святла быў змешчаны ў афіцыйным малітоўніку на вялікі юбілей 2000 году, а ў 2002 ён быў афіцыйна зацверджаны рымскай кангрэгацыяй аб набажэнствах і сакраментальных дысцыплінах. З гэтага часу павялічылася колькасць парафій у свеце практыкуючых дадзенае набажэнства.
Асноўнай мэтай Шляху Святла з’яўляецца падкрэсліць важнасць Велікоднага перыяду ў Касцёле. Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста з’яўляецца для хрысціян падмуркам веры. Без уваскрасення Езуса няма збаўлення. Святы Апостал Павел казаў: “Калі б Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная”. Але няма ніякага разважання над гэтай падзеяй па-за межамі літургіі. Каб падкрэсліць духоўна запал і сваё стаўленне да мукі і смерці Хрыстовай у Каталіцкім Касцёле вельмі папулярныя набажэнства Крыжовы Шлях і песні жальбы. Вельмі часта да крыжовага ляху дадаецца 15 стацыя “Уваскрашэнне”.
Шлях Святла і Крыжовы Шлях вельмі падобныя адзін да аднаго. Іх падабенства падкрэсліваюць і лацінскія назвы: Via Crucis (Крыжовы Шлях) і Via Lucis (Шлях Святла) і ў іх аднолькавая колькасць станцый. Прапанаваныя станцыі Святла заснаваны на падзеях, апісаных у Новым Запавеце. Да іх адносяцца:

  • КРОК І – ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЕ ЕЗУСА ХРЫСТА
  • КРОК ІІ – ВУЧНІ ЗНАХОДЗЯЦЬ ПУСТЫ ГРОБ
  • КРОК ІІІ – ЗМЁРТВЫХПАЎСТАЛЫ ЕЗУС АБ’ЯЎЛЯЕЦЦА МАРЫІ МАГДАЛЕНЕ
  • КРОК ІV – ЗМЁРТВЫХПАЎСТАЛЫ ЕЗУС АБ’ЯЎЛЯЕЦЦА ВУЧНЯМ ПА ДАРОЗЕ Ў ЭМАЎС
  • КРОК V – ВУЧНІ РАСПАЗНАЛІ ПАНА ПРЫ ЛАМАННІ ХЛЕБА
  • КРОК VІ – ЕЗУС АБ’ЯЎЛЯЕЦЦА ЖЫВЫ СВАІМ ВУЧНЯМ
  • КРОК VІІ – ЕЗУС ДАЕ ЎЛАДУ АДПУСКАЦЬ ГРАХІ
  • КРОК VІІІ – ЗМЁРТВЫХПАЎСТАЛЫ ЕЗУС УЗМАЦНЯЕ ВЕРУ ТАМАША
  • КРОК ІХ – СПАТКАННЕ З ЕЗУСАМ НА БЕРАЗЕ МОРА
  • КРОК Х – ЗМЁРТВЫХПАЎСТАЛЫ ЕЗУС ДАРУЧАЕ ПЯТРУ СВАЮ АЎЧАРНЮ
  • КРОК ХІ – ЕЗУС УВАСКРОСЛЫ ВЫСЫЛАЕ СВАІХ ВУЧНЯЎ
  • КРОК ХІІ – ЕЗУС УЗЫХОДЗІЦЬ НА НЕБА
  • КРОК ХІІІ – ВУЧНІ З МАРЫЯЙ САБРАНЫЯ Ў ВЯЧЭРНІКУ ЧАКАЮЦЬ СПАСЛАННЕ ДУХА СВЯТОГА
  • КРОК ХІV – ЗМЁРТВЫХПАЎСТАЛЫ ЕЗУС СПАСЫЛАЕ СВЯТОГА ДУХА

Пачынаецца набажэнства знакам крыжа, і пасля кожнага кроку паўтараецца наступны заклік:
С.: Кланяемся Табе, Езу Хрыстэ, і бласлаўляем Цябе!
Н.: Бо праз сваю смерць і змёртвыхпаўстанне свет адкупіў Ты!
Пасля звычайна чытаецца невялікае разважанне і ўрывак з Евангелля, можна дадаваць спевы і малітвы.
Варта адзначыць, што з-за адноснай маладосці і невялікай папулярнасці дадзенага набажэнства яго канчатковая форма яшчэ не вызначана. Не існуе канкрэтных прапаноў, як часта і ў якія дні яго праводзіць. Добра, калі гэта адбываецца пасля заходу сонца, каб падкрэсліць сімволіку святла. Калі гэта магчыма, то, Шлях Святла павінен прыняць форму працэсіі. На чале працэсіі нясецца Пасхал, крыж з чырвонай стулай, альбо фігура Уваскрослага Езуса і Евангелле. Заклік, які паўтараецца пасля кожнай стацыі таксама не мае адзінай формы, можна выкарыстоўваць адзін з трох варыянтаў:

С:. Праслаўляем Езуса Хрыста Уваскрослага. Н:. Бо праз сваю смерць і змёртвыхпаўстанне Ён адкупіў нас.
С.: Кланяемся Табе, Езу Хрыстэ, і бласлаўляем Цябе! Н.: Бо праз сваю смерць і змёртвыхпаўстанне свет адкупіў Ты!
K :. Мы кланяемся Табе, Уваскрослы Езус, і праслаўляем Цябе. W :. Бо праз сваю смерць і змёртвыхпаўстанне даеш жыццё свету.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Загадваю вам, каб з ахвотаю неслі свой крыж, як хоча таго Святая Божая Воля. Нясіце яго з радасцю і ведайце: як мінае час, так міне і ваш крыж.

Св. Ян Боско