Субота, 06 Ліпень 2019 19:49

“Шкоднікам у нашым жыцці з'яўляецца ніхто іншы, як д'ябал”: апошнi дзень СМЕП

Аўтар

Апошні дзень пілігрымкі прымушаў СМЕПаўцаў узгадваць мінулы год, бо дождж, які распачаўся яшчэ ноччу, прыпыняўся толькі на некалькі хвілін, каб распачацца зноў.

Канферэнцыя адбылася ў вёсцы Бараўцы, пілігрымы ў дажджавіках шчыльна прыхінуліся адзін да аднаго і слухалі разважанні ксяндза Артура. Тэма апошняга дня гучала так: “Шкоднікам у нашым жыцці з'яўляецца ніхто іншы, як д'ябал”. Рэкалекцыяніст дзяліўся думкамі наконт таго, як змагацца са спакусамі і як перамагаць іх. Сатана прыходзіць да нас у хвіліны натхнення, у тыя хвіліны, калі мы стаім бліжэй да Бога, бо для д'ябла гэта небяспечна. Калі прыходзяць спакусы, гэта значыць, што мы ідзем побач з Богам. Спакуса не з'яўляецца злом, злом можа стаць тое, што мы зробім пасля.

Просячы Бога аб нечым, трэба заўсёды дадаваць “будзь воля Твая”! І калі мы нечага не атрымліваем, то не трэба расчароўвацца. Бо праз расчараванне дзейнічае д'ябал, мы не разумеем, што Бог чакае ад нас, што нам даецца праз выпрабаванні. Неабходна быць верным да канца, ціха і пакорна змагацца за святасць. Д'ябал спакушаў нават Езуса, робячы акцэнт на самыя простыя патрэбы. Езус змагацца з сатаной словамі Святога Пісання, гэта самая моцная малітва экзарцызму.

У салезіянскай традыцыі ёсць практыка асабістай праграмы жыцця, нашая лінія дзейнасці на шляху да Бога, якая дапамагае змагацца з нашымі канкрэтнымі заганамі, паступова набліжаючыся да мэты.

Святым дня быў абраны благаслаўлёны Алаізій Варыяра SDB. Bельмі моцны і непахісны ў сваёй веры, ён працаваў сярод пракажонных людзей, даючы iм надзею.

Пад акампанемент дажджу адбыўся і крыжовы шлях, напрыканцы якога быў усталяваны прыгожы юбілейны крыж.

Праца па пакоях прайшла па скарочанай праграме, пакой online-евангелізацыя прапанаваў сваім наведвальнікам праз інстаграм распавесці інтэрнэт-карыстальнікам пра тэму дня.

Недалёка ад Будслава пілігрымка пераапранулася ў белыя майкі, стала ў прыгожую калону і варушыла да святыні з гучнымі спевамі.

Калі СМЕП падыходзіла да базылікі, дождж спыніўся і выглянула сонейка. Моладзь увайшла ў святыню і пакланілася Маці Божай Будслаўскай, прынёсшы да падножжа яе алтара свае інтэнцыі.

Пасля ўсе пілігрымкі сустрэліся разам на святой Імшы для пілігрымаў. Так 20-ая СМЕП падыйшла да завяршэння, заўтра нас будзе чакаць галоўная урачыстасць, дзе збярэцца шмат вернікаў з усёй Беларусі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не ўсе здольныя пасціць і даваць багатую міласціну, удзельнічаць у доўгіх пілігрымках дзеля Божай хвалы, але кожны здольны любіць Бога, дастаткова толькі гэтага хацець.

Св. Ян Боско