Серада, 03 Ліпень 2019 05:49

"Зерне, кінутае ў добрую зямлю": скончыўся трэцi дзень юбiлейнай пiлiгрымкi

Аўтар

Трэці дзень пілігрымавання да будслаўскага санктуарыя для СМЕП з'яўляецца днём, які набліжае пілігрымку да яе экватара. Тэма дня, які вёў нас у Вілейку, гучала так: "Зерне, кінутае ў добрую зямлю".

Раніцай пілігрымка развіталася з гасціннай вёскай Нароч, падзякаваўшы месным жыхарам за начлег і ўдзяліўшы iм бласлаўленне пілігрыма. Памаліўшыся, маладыя людзі вырушылі ў далейшы шлях са спевам да Маці Божай.

Канферэнцыя адбылася ў вёсцы Бараўцы. Ксёндз Артур распавёў пра
гісторыю свайго паклікання, пра тое як зараджалася гэтае зерне.
Прамаўляючы малітву "Ойча Наш", мы паўтараем словы "будзь воля Твая" - гэтыя словы як пахаванне зерня, якое мы кладзем ў зямлю і згаджаемся на смерць уласных амбіцый, даючы прарасці прыгожым плёнам.

Святым апекуном дня быў абраны благаслаўлёны салезіянін Арцемій Дзаці, свецкі чалавек, які быў доктарам і самаахвярна працаваў для дабра людзей. Ён жадаў стаць святаром, але па розных прычынах гэта не атрымалася. Нягледзячы на гэта, зерне паклікання Арцемія прарасло, ён рэалізоўваў яго як салезіянін каад'ютар і як лекар.

У Вілейцы, як і па ўсёй краіне, сёння пачынаюць святкаваць Дзень Незалежнасці. Таму, каб не перашкаджаць жыхарам горада гукамі з тубаў, пілігрымы вырашылі зрабіць вялікі перапынак у вёсцы Шылавічы, дзе адбыўся абед, праца па пакоях і евангелізацыйная праграма, прысвечаная благаслаўлёнаму Арцемію Дзаці.

Удзельнiкi пiлiгрымкi, якія выбралі сёння пакой "Кухня", абмяркоўвалі звязаныя з тэмай дня пытанні, гаварылi аб тым, як можна рэалізаваць у жыцці ідэі, узгаданыя падчас канферэнцыі, а таксама мелі магчымасць падсілкавацца.

Калі пілігрымка прыйшла ў Вілейку, адразу пачалася падрыхтоўка да святой Імшы, якую цэлебраваў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Святар падкрэсліў вельмі прыгожы сімвалізм таго, што урачыстасць Маці Божай Будслаўскай сустрэла пiлiгрымаў на паўдарозе да Будслава. Казанне прамовіў рэкалекцыяніст ксёндз Артур, ён разважаў пра важнасць Марыі ў пакліканні, пра тое як Яна ўмее суправаджаць людзей.

Завяршыўшы гэты дзень прыгожай малітвай Святой Ахвяры, пасля якой пілігрымы адправіліся адпачываць да гасцінных жыхароў Вілейкi.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Асаблівым чынам клапаціцеся пра дзяцей, людзей хворых, бедных і старэйшага ўзросту, і атрымаеце ва ўзнагароду Божае благаслаўленне і павагу людзей.

Св. Ян Боско