Нядзеля, 01 Ліпень 2018 08:05

СМЕП-19, пяты дзень: “Ксёндз Боско –мастак сустрэчы”

Аўтар

Раніцай пятага дня пілігрымы, сабраўшы свае рэчы, памаліўшыся і паснедаўшы, з вясёлымі спевамі рушылі наперад.

Святая Імша адпраўлялася ў Касцяневічах у сярэдзіне дня. Казанне прамовіў дыякан Артур Ляшнеўскі SDB. Разважаючы над Евангеллем, дыякан казаў, што кожны з нас павінен браць прыклад веры з сотніка, які прамовіў словы: "Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне, але скажы толькі слова і будзе аздароўлены слуга мой". Менавіты гэтыя словы мы кожны раз паўтараем пад час святой Імшы. Дыякан адзначыў, што мы імкнемся ў пілігрымкі, у святыя месцы, да мошчаў святых, і чакаем цуд, а не верым, што наша жыццё можа змяніцца дзякуючы Божаму слову. Варта задаць сабе пытанне, ці веру я ў сілу Божага слова.

Канфернцыю па тэме “Ксёндз Боско –мастак сустрэчы” прамовіў клерык Юрый Пашкавец SDB. Малады сабрат падкрэсліў, што ксёндз Боско сапраўды дасягнуў вялікага майстэрства ў адносінах з людзьмі, таму яго можна смела назваць мастаком сустрэчы. Але кс. Боско не нарадзіўся такім, каб дасягнуць падобнага ўзроўня, неабходна было прайсці пэўны шлях. На гэтым шляху таксама было шмат сустрэч з рознымі людзмі, якія фармавалі і ўплывалі на будучага святога.

Першым такім чалавекам была мама Маргарыта, адкрытая і вельмі чалавечная да ўсіх, яна выхоўвала сваіх дзяцей у вялікай любові да Бога.
Наступная сустрэча - гэта сон, у якім Езус і Марыя паказалі Яну Боско яго пакліканне.

Сустрэча з донам Калоссо дапамагла Яну Боско атрымаць адукацыю, яна абудзіла ў сэрцы будучага святога яшчэ большую любоў да моладзі.
Пазней, у семінарыі, ксёндз Боско сустрэў свайго сябра Луіджы Камолло, характар якога адрозніваўся ад характару Яна Боско, які навучыў юнака кіраваць сваёй эмацыянальнасцю.

Калі Ян Боско быў ужо святаром, яго духоўны кіраўнік дон Кафассо завёў яго ў вязніцы, дзе Ян сустрэў шмат маладых людзей у вельмі цяжкім жыццёвым становішчы. Гэта абудзіла ў маладым святары яшчэ большае жаданне змагацца за годнае жыццё хлопцаў, за іх будучыню.
Асноўнай ідэяй сустрэчы ксяндза Боско была любоў, ён быў адкрыты на кожнага аднолькава, незалежна ад статуса і становішча.

Пасля Імшы і канферэнцыі ўдзельнікі СМЕП спажылі смачны абед і рушылі далей, на наступным прыпынку адбылася праца ў групах.

Наступны пераход прывёў СМЕП у вёску Крывічы, дзе пілігрымка засталася на начлег. З-за дастаткова халоднага надвор'я пілігрымка ішла вельмі жвава, каб сагрэцца. Вечарам у мясцовым касцёле адбылася адарацыя.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі мы хочам, каб нашы духоўныя і матэрыяльныя інтарэсы былі ў парадку, мы павінны найперш клапаціцца пра тое, каб у парадку былі Божыя інтарэсы. Паклапоцімся пра духоўнае і маральнае дабро нашага бліжняга праз міласэрныя ўчынкі

Св. Ян Боско