Біяграфія кс. Алега Жураўскага SDB

Нарадзіўся 16 жніўня 1975 года ў Мінску.

У 1982 прыняў Першую Святую Камунію ў парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы з рук ксяндза Гжэгожа Каласоўскага. У тым самым годзе распачаў сваю паслугу міністранта ў нясвіжскім касцёле.

У верасні 1988 года прыняў Сакрамант Бежмавання ў г. Нясвіжы, які ўдзяліў падчас свайго візіта ў Беларусь кард. Юзаф Глемп.

У 1992 скончыў сярэднюю школу № 70 у г. Мінске і распачаў  Навіцыят у Чэрвінску над Віслай у Польшы, дзе ў 1993 годзе склаў свае Першыя Манаскія Абяцанні.

  • 1993 – 1995 – праходзіў двухгадовую навуку філасофіі ў г. Кракаве (Польша).
  • 1995 – 1996 – выхаваўчая практыка ў г. Маскве.
  • 1996 – 1997 – працяг выхаваўчай практыкі ў Беларусі (Жупраны і Крупава).
  • 1997 – 2001 – прайшоў курс тэалогіі ў г. Кракаве (Польша), атрымоўваючы ступень магістра фундаментальнай тэалогіі.

4 чэрвеня 2001 года  у мінскай архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў святарскае пасвячэнне праз малітву кансэкрацыі  яго эксэленцыі арцыбіскупа Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі кард. Казіміра Свёнтэка.

2001 – 2006 – спаўняў святарскую паслугу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе быў адказным за араторый і вікарыем.

2006 – 2011 – адміністратар парафіі Божага Цела ў в. Дварэц.

2011 – 2014 – Дырэкрар Супольнасці і пробашч парафіі ў Дзятлаве.

Ад 2014 года па сёняшні дзень спаўняе свае пастыркае служэнне ў Смаргоні, дзе з’яўляецца Дырэктарам Супольнасці і пробашчам прафіі св. Міхала Арханёла.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Біяграфія кс. Казіміра Шыделка SDB

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Той, хто не чувае, рызыкуе, што не будзе збаўлены, таму што яму не хапае часу, або волі, альбо Божай ласкі.

Св. Ян Боско