Нарадзіўся 21 чэрвеня 1978 г. у вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Сакрамэнт хросту атрымаў 30 ліпеня 1978 г. у Жупранах у парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла з рук ксяндза Карпінскага. Да Першай святой Камуніі прыступіў у гэтай жа парафіі 7 жніўня 1988 г., якую атрымаў з рук ксяндза Юзафа Занеўскага. Сакрамэнт канфірмацыі прыняў у 1996 г. у п. Акцябрскі (Расія) з рук дэлегаванага прэлата ксяндза Антонія Гея.

  • 1984–1995 гг. — жупранская сярэдняя школа імя Францішка Багушэвіча;
  • 1995–1996 гг. — навіцыят (п. Акцябрскі, Расія). Першы салезіянскі навіцыят у Расіі;
  • 26 жніўня 1996 г. — першыя законныя шлюбы, складзеныя на рукі Генеральнага настаяцеля Салезіянскай супольнасці Вэккі;
  • 1996–1998 гг. — курс філасофіі ў Вышэйшай салезіянскай духоўнай семінарыі (Кракаў, Польшча);
  • 1998–2000 гг. — выхаваўчая практыка ў інтэрнаце для дзяцей і моладзі (Рэгенсбург, Германія);
  • 2000–2003 гг. — курс тэалогіі ў салезіянскім універсітэце (Бэнэдыктбойерн, Германія);
  • 2003–2007 гг. — ліцэнцыят па Кананічным Праве ў Дзяржаўным універсітэце імя Людвіга Максімільяна (Мюнхен, Германія);
  • з 2007 г. — дактарат па Кананічным Праве ў Дзяржаўным універсітэце імя Людвіга Максімільяна (Мюнхен, Германія);
  • 2 верасня 2006 г. — святарскае пасвячэнне, удзеленае Ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі біскупам Аляксандрам Кашкевічам у парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах;
  • 2007–2008 гг. — адміністратар Салезіянскага дома ў г. Смаргонь (Гродзенская дыяцэзія) і вікарый смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла;  
  • 15 лістапада 2008 г. — дырэктар Салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарый парафіі Святога Яна Хрысціцеля.
  • З 2009 г. - дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства Нацыянальны Карытас Беларусі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
  • З 2013 г. - віцэ-афіцыял у міждыяцэзіяльным судзе ў Мінску.
  • 1 жніўня 2013 г. Генеральны настаяцель Паскваль Чавес Вжлавэнуэва пацвердзіў кандыдатуру кс.Віктара Гайдукевіча SDB на рэгіянальнага настаяцеля рэлігійнай каталіцкай місіі св.Францішка Сальскага ў Беларусі.
  • 1 жніўня 2016 г. пацверджаны Генеральным Настаяцелем на пасадзе інспектарыяльнага дэлегата салезіянаў на Беларусі на другое трохгоддзе.

Апошнія навіны з удзелам кс. Віктара Гайдукевіча SDB:

Паглядець усе навіны

Крыніца: http://sdb.by/news/80-naviny/491-ks-viktar-gajdukevich-sdb-abrany-delegatam-na-drugoe-trokhgoddz

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Студзень 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Выбраныя запісы

  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
  • У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі
    30 снежня ў мінскай парафіі імя св. Яна Хрысціцеля
  • Віншаваніі з Божым Нараджэннем ад салезіянскай сям'і!
Угору