Нарадзіўся 29 красавіка 1979 у Мінску.  У 1989 прыняў Першую св.Камунію ў парафіі Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Марыі Панны ў в.Краснае.

У 1996 скончыў сярэднюю школу і паступіў у Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства.

 У 1997 годзе распачаў сваё служэнне як міністрант у парафіі св.Яна Хрысціцеля ў Мінску.

 У 2001 годзе скончыў інстытут правазнаўства. У гэтым жа годзе распачаў працэс фармацыі ў прынавіцыяце ў Славакіі ў г. Банска Быстріца.

 У 2002 годзе прыняў сакрамэнт Бежмавання ў г. Банска Быстріца, Славакія.

 Першыя манаскія абяцанні склаў у  2003 годзе ў г. Попрад, Славакія.

 2003 – 2005 – праходзіў двухгадовую навуку філасофіі ў г. Жыліна, Славакія.

 2005-2006 – выхаваўчая практыка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў г.Смаргонь.

 2006-2007 – працяг выхаваўчай практыкі прайшоў у г. Васто, Італія.

 2007-2011 – прайшоў курс тэалогіі ў г. Турын, Італія.

 30 ліпеня 2011 года  у мінскай архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў святарскае пасвячэнне праз малітву кансэкрацыі Яго Эксцэленцыі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

2011 - 2015 святарская паслуга ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, дзе з‘яўляўся адказным за араторый і вікарыем.

2015 - 2016 святарская паслуга ў парафіі Св. Міхала Арханела ў Смаргоні, дзе з‘яўляўся адказным за араторый, вікарыем і эканомам супольнасці.

З кастрычніка 2016 - святарская паслуга ў супольнасці Св. Яна Боско ў Мінску, дзе на дадзены момант з‘яўляецца Дырэктарам.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

снежань 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31

Выбраныя запісы

  • Новая салезіянская суполка для сем’яў “ADMA Сям’я” пачала сваю дзейнасць у Беларусі
    Першая сустрэча новай для Беларусі салезіянскай суполкі для сем’яў
  • “Сабраты ў фармацыі”: Міхал Радзевіч SDB
    Каманда SDB.by/news запускае праект “Сабраты ў фармацыі”. Праект накіраваны
  • Салезіянскі святар Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным
    30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман
Угору