
Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка запланавана з 28 чэрвеня па 3 ліпеня. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай ў Будславе.
Ужо 25-ы раз мы разам вырушым у дарогу да Маці Божай Будслаўскай!
Запрашаем цябе стаць часткай гэтай асаблівай пілігрымкі — часу малітвы, радасці, сустрэч, падтрымкі і супольнага шляху.
Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у пілігрымцы, вам павінна быць ад 14 да 35 год і вы павінны валодаць пэўным узроўнем здароўя, якое дазволіць вам ісці пешшу шэсць дзён запар.
Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра.
Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.
Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн па спасылцы:
Рэгістрацыя на #СМЕП25
Рэгістрацыя трывае да 14.06.2024 уключна.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Алега Каралёва SDB: +37529-122-32-44.