Малітва да св. Яна Боско члена Салезіянскай сям’і

Святы Яне Боско, айцец і настаўнік моладзі, заступайся за нас перад Богам разам з Марыяй Успамогай Хрысціянаў, якую ты даў нам за Маці і Настаўніцу. Нястомна сцеражы Салезіянскую сям’ю, якую ты заснаваў паводле Божага натхнення. Умацоўвай нас, каб, нягледзячы на зменлівыя павароты жыцця, мы маглі вытрываць у салезіянскім пакліканні. Прывядзі ў Салезіянскую сям’ю новыя  святыя пакліканні, каб Божая місія і надалей спаўнялася сярод моладзі ў араторыях, школах і парафіях. Дапамагай нам выхоўваць дзяцей, моладзь і дарослых у праўдзе, сумленнасці і пабожнасці. Адхілі ад іх маральную сапсаванасць, бязбожнасць і разбуральныя залежнасці. Учыні, каб добрым словам і прыкладам мы старанна ўмацоўвалі ў іх сэрцах веру, надзею, любоў і адвагу. Выпрасі для нас у Бога благаслаўленне і сілу волі, каб мы нястомна крочылі па шляху дасканаласці і святасці. Амэн.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Малітвы да св. Яна Боско аб атрыманні пэўнай ласкі

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог не глядзіць на род працы, Ён звяртае ўвагу на мэта таго, хто яе выконвае. Бо ўсе заняткі аднолькава высакародныя, таму што аднолькава выглядаюць у вачах Бога.

Св. Ян Боско