Малітва аб распазнанні паклікання праз заступніцтва св. Яна Боско

Пане Езу Хрыстэ, углядаючыся ў аблічча св. Яна Боска, прашу Цябе за ўсіх людзей — у сужэнствах і сем’ях, у святарстве і манаскіх супольнасцях, на ўсіх месцах працы. Cпашлі свайго Духа, каб яны былі верныя свайму пакліканню. Прашу Цябе таксама за сябе і ўсіх маладых людзей, дай нам ласку распазнаць Твае намеры адносна нашага жыцця. У малітоўнай цішыні мудрасцю свайго слова ўлі ў маё сэрца адвагу прыняць рашэнне згодна з Тваёй воляй і воляй Твайго Айца. Амэн.

Думкі ксяндза Боско

Выкіньце з сэрца вашага грэх і прывязанасць да яго, і здабудзеце дастаткова мудрасці, каб збавіць сваю душу

Св. Ян Боско