Малітва аб пакліканнях праз заступніцтва св. Яна Боско

Пане Езу, Ты паклікаў св. Яна Боска быць айцом і настаўнікам моладзі. Узглянь на вялікае мноства маладых сэрцаў, якія знаходзяцца на бездарожжы. Не дазволь, каб яны блукалі, як авечкі без пастыра. Запалі ў сэрцах шматлікіх маладых людзей Божы агонь і ўчыні іх сваімі прыладамі ў працы на карысць дабра.
Пане, прымі ласкава гэтую малітву і ўчыні, каб Салезіянская сям’я, верна Табе служачы, пастаянна папаўнялася новымі паслядоўнікамі ксяндза Яна Боска. Амэн.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Самае найлепшае, што можна зрабіць у гэтым свеце, — гэта прывесці згубленыя душы на шлях цнотаў, што вядзе да Бога.

Св. Ян Боско