Малітва моладзі праз заступніцтва св. Яна Боско

Міласэрны Божа, Ты паклікаў св. Яна Боска быць айцом і настаўнікам
моладзі, учыні, каб мы, заахвочаныя яго высакародным прыкладам, маглі служыць Табе, ніколі не страчваючы жадання скіроўваць іншых да Твайго Валадарства.
Святы Яне Боска, Ты ўзяў пад сваю апеку беспрытульных дзяцей, хоць з-за гэтага рызыкаваў быць высмеяным і зняважаным. Дапамажы нам не думаць пра насмешкі гэтага свету, а больш клапаціцца пра радасць, якая сыходзіць ад служэння Пану Богу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Асаблівым чынам клапаціцеся пра дзяцей, людзей хворых, бедных і старэйшага ўзросту, і атрымаеце ва ўзнагароду Божае благаслаўленне і павагу людзей.

Св. Ян Боско