Літанія да св. Яна Боско

(Для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,
- Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
- Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,
                          — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзіны Божа,
                          — змілуйся над намі.
Святы Яне Боска, — маліся за нас.
Жывы вобраз Боскага Сябра моладзі,
Умілаваны Сын Марыі Успамогі Хрысціянаў,
Верны паслядоўнік умілаванага вучня Езуса,
Пастыр, выбраны Богам для моладзі,
Непараўнальны вучань наймудрэйшай Панны ў мастацтве выхавання,
Апостал, палаючы руплівасцю дзеля збаўлення душаў,
Кіраўнік святой моладзі,
Прыклад выхавацеляў і настаўнікаў,
Заснавальнік манаскіх таварыстваў, пакліканых да выхавання і збаўлення моладзі,
Ойча сіротаў і пакінутых,
Святар паводле Божага Сэрца,
Будаўнік Божых святыняў, матэрыяльных і духоўных,
Палаючы прапаведнік Евангелля,
Вялікі настаўнік боязі Божай,
Непрымірымы вораг усялякага зла і граху,
Захоплены пясняр магутнасці і дабрыні Марыі Успамогі Хрысціянаў,
Апостал бязмежнага Провіду Божага,
Нястомны і разважлівы кіраўнік душ у сакрамэнце пакаяння,
Апостал частай святой Камуніі,
Бясстрашны барацьбіт у змаганні з ерассю,
Абаронца каталіцкай веры праз жывое слова і друк,
Вялікі і старанны арганізатар місійных справаў,
Кіраўнік апостальства свецкіх,
Высакародны дапаможца ў кожнай патрэбе,
Непараўнальны дарадчык і суцяшальнік,
Верны сябар моладзі і ўсіх людзей,
Магутны заступнік перад тронам Бога, — маліся за нас.
Каб пажадаў да Бога ўзнесці ўсе нашыя турботы,
                 — цябе просім, святы Яне Боска.
Каб благаславіў моладзь і трымаў яе ў сваёй апецы,
Каб кіраваў ёю на шляху да неба,
Каб захаваў яе ад памылак і духоўнай слабасці,
Каб пабуджаў юнакоў да святарскага служэння ў Касцёле,
Каб натхняў бацькоў і выхаванцаў сваім духам,
Каб нормы хрысціянскага выхавання былі прынятыя зацікаўленымі асобамі і маглі рэалізоўвацца ў жыцці,
Каб выпрасіў для салезіянскіх супрацоўнікаў і ўсіх, хто дапамагае тваёй справе, годную ўзнагароду ў небе,
Каб умацоўваў хрысціянаў у вернасці Касцёлу і яго бачнаму кіраўніку папу N. (назваць імя),
Каб заступаўся за хрысціянскі народ перад Найсвяцейшай Марыяй Успамогай Хрысціянаў,
Каб выпрасіў Хрыстовы супакой у Божым Валадарстве,
                — цябе просім, святы Яне Боска.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
— даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
— выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
— змілуйся над намі.

С.: Маліся за нас, святы Яне Боска,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боска, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогай Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Нараканні робяць сэрца халодным

Св. Ян Боско