Просьбы праз заступніцтва св. Яна Боско

С.: Каб Ты ў нас гарачую любоў да Твайго Найсвяцейшага Сэрца распаліць меў ласку.
Н.: Праз заступніцтва святога Яна Боска Цябе просім, выслухай нас Пане.

— Каб Ты ў нашых сэрцах дзіцячую радасць і непахісны давер да Марыірадасць і непахісны давер да Марыі Успамогі Хрысціянаў абудзіць меў ласку.
— Каб Ты Касцёл Хрыстовы для выканання яго місіі ўзмацніць меў ласку.
— Каб Ты нашага папу N. (назваць імя) шматлікімі дарамі надзяліць меў ласку.
— Каб Ты святых біскупаў і прэзбітэраў, поўных ахвярнасці і апостальскага духу нам паслаць меў ласку.
— Каб Ты народ наш ад усялякай небяспекі захаваў і да трываласці ў Тваім служэнні абудзіць меў ласку.
— Каб Ты нашым дзецям і моладзі стаць Праўдаю, Дарогай і Святлом меў ласку.
— Каб Ты прабачыў нам грахі і сваю міласць вярнуць меў ласку.
— Каб Ты нам чысціню душы і сілу волі, яснасць розуму і мужнасць духу даць меў ласку.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Навэнна да св. Яна Боско Літанія да св. Яна Боско »

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзь радасным, але няхай гэтая радасць будзе шчырая, якая зыходзіць з усведамлення, вольнага ад граху. Нашаю апораю з’яўляюцца радасць, малітва і святая Камунія

Св. Ян Боско