План працы і асноўныя накірункі дзейнасці на наступныя тры гады былі распрацаваны на сустрэчы 8 сакавака ў Смаргоні. Такая сустрэча была першым крокам на шляху стварэння Рады салезіянскіх араторыяў Беларусі, якую было вырашана заснаваць у ходзе візітацыі Рэгіянальнага настаяцеля.
Дэвіз Салезіянскай сям’і на 2016-ы год гучыць так: «З Езусам перажываем разам прыгоду Духа Святога!» Гэтыя словы разам і кожнае паасобку — як духоўны план развіцця на год для кожнага салезіяніна і салезіянкі, кожнага, каму блізкая салезіянская харызма.
Kсёндз Ян Боско з'яўляецца аўтарам унікальнай тэорыі папераджальнай сістэмы выхавання. Як святар, працуючы ў практычным душпастырстве, сустрэўся на шэрых вуліцах Турына з вялікай бядою і нястачай маладога пакалення.
Салезіянскае Таварыства заснаваў святы Ян Боско і назваў яго ў гонар свайго нябеснага апекуна св. Францішка Сальскага. Мэта заснавання Таварыства лепш за ўсё, напэўна, выказана ў першых словах яго статута: "Хрысціянская дасканаласць яго членаў дасягаецца духоўнымі і цялеснымі намаганнямі на карысць моладзі, асабліва маламаёмаснай, а таксама падрыхтоўкай юнакоў да святарства".