8 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску моладзь прадставіла калядны спектакль «Сон перад Калядамі». Галоўным рэжысёрам пастаноўкі з’яўляецца Анастасія Субач, салезіянскі аніматар.

Гэты спектакль распавёў невялікую гісторыю, якая адбылася напярэдадні аднаго з самых галоўных святаў у жыцці кожнага хрысціяніна — Божага Нараджэння. З дапамогай герояў – пабожнай дзяўчынкі і яе бабулі — гледачы ўбачылі невялікі «канфлікт пакаленняў». Большасць з сучаснай моладзі і дзяцей прыходзіць у касцёл альбо царкву, дзякуючы бабулям і дзядулям, якія перадалі ім веру як спадчыну, і спадзяюцца, што і яны перададуць гэту спадчыну сваім нашчадкам. Але, як гэта часта бывае, а асабліва ў XXI стагоддзі, вера ў Бога становіцца толькі традыцыяй святкавання Калядаў і Пасхі.

У спектаклі гледачы сутыкаюцца з адваротнай сітуацыяй, калі бабуля з’яўляецца той асобай, якая не лічыць абавязковым наведванне святыні, а Каляды — яшчэ адной магчымасцю «па-свецкі» пасядзець з сяброўкамі, альбо толькі казкай з дзяцінства. Менавіта таму дзяўчынка спрабуе раскрыць бабулі сэнс гэтага свята. Потым, па сюжэце спектакля, у сне да жанчыны прыходзіць Анёл Ахоўнік, разам з якім яна ўспамінае гісторыю Божага Нараджэння. Гэты Анёл дапамагае бабулі навярнуцца і наноў узбудзіць у сабе пачуццё Божага дзіцяці.

Сон скончыўся, але заставіў багаты сэнс і шмат думак для роздуму. Напрыканцы вечара кс. Павел Шчарбіцкі SDB, падкрэсліў галоўную думку спектакля, а менавіта словы бабулі: «Я — дзіця Божае!» Святар пажадаў кожнаму з прысутных не забывацца аб сваім паходжанні і прыналежнасці, не забывацца, што менавіта я і ты — мы — Божыя дзеці.

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter»

Фотагалерэя

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

  • кс. Іван Огар SDB
  • кс. Павел Шчарбіцкі SDB
Студзень 2017
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Выбраныя запісы

  • Тэст: біяграфія св. Дамініка Савіо
    Сёння у каталіцкім касцёле адначаецца успамін святога Дамініка Савіо.
  • Кс. Віктар Гайдукевіч SDB абраны Дэлегатам на другое трохгоддзе
    Шаноўная Салезіянская Беларусь! Паведамляем, што ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB
  • Пасвячэнне ксяндза Алега Каралёва SDB
    16 ліпеня адбылася вельмі важная і радасная падзея для
Угору